Высілкі РФ па фактычнай анэксіі Беларусі ствараюць рызыкі для ЗША, НАТО і Украіны — ISW
16 студзеня, Позірк. Высілкі Расіі па фактычнай анэксіі Беларусі, “хоць і не завершаныя, але знаходзяцца на прасунутай стадыі і ўжо дасягнулі этапаў, якія нясуць пагрозу бяспецы ЗША, НАТО і Украіны, а таксама экзістэнцыйную пагрозу для далейшага існавання Беларусі як суверэннай дзяржавы”. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, падрыхтаваным амерыканскім Інстытутам вывучэння вайны (ISW).
Эксперты ISW мяркуюць, што набор мер па інтэграцыі РФ з Беларуссю “настолькі шырокі і ўсёабдымны, што прасцей вызначыць, што Масква не будзе кантраляваць у Беларусі ў выпадку поспеху, чым пералічыць, што яна будзе кантраляваць”.
“Расіі не трэба дабівацца дадатковых інтэграцыйных поспехаў у Беларусі, каб пагражаць Захаду, — гаворыцца ў дакуменце. — Існы набор вайсковых, палітычных і эканамічных інтэграцыйных дасягненняў Расіі ў Беларусі з 2020 года ўжо прадстаўляе сабой пагрозу для Захаду, якую палітыкі павінны ўлічваць”.
Крэмль, на думку аналітыкаў, “знаходзіцца ў фінале стратэгічных намаганняў па фактычнай анэксіі Беларусі”, якія працягваюцца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Гэтыя дзеянні ў выніку дазволяць РФ “пастаянна нарошчваць вайсковы і эканамічны патэнцыял для дасягнення сваіх рэваншысцкіх геапалітычных мэтаў у дачыненні да ЗША і НАТО”.
У арганізацыі мяркуюць, што Расія будзе выкарыстоўваць “свае нядаўнія, але глыбока ўкаранелыя дасягненні ў Беларусі”, каб кампенсаваць выдаткі зацягнутай вайны супраць Украіны, паскорыць пасляваеннае аднаўленне і падрыхтавацца да будучых войнаў хутчэй, чым яна магла б зрабіць гэта адна.
“Палітыкі павінны пачаць планаваць будучыню, у якой Беларусь будзе не толькі заняволенай краінай, але і фактычна працягам Расійскай Федэрацыі”, — падкрэсліваюць эксперты.
Крэмль, на іх думку, імкнецца дэ-факта анэксаваць Беларусь, фармалізаваўшы Саюзную дзяржаву “як урад з панаваннем Расіі”, што дасць Маскве “дамінуючую ўладу калі не над усімі, то над большасцю аспектаў кіравання Беларуссю”.
Гэта ўключае ў сябе “ўсталяванне поўнага аператыўнага і адміністрацыйнага кантролю над Узброенымі сіламі Беларусі ў мірны час і пастаяннае размяшчэнне расійскіх вайсковых баз у Беларусі”; “палітычны саюз з агульным наборам федэральных законаў і інстытутаў для кіравання беларусамі і расіянамі як адзінай дзяржавай”; “цалкам інтэграваную эканоміку” з агульнымі рынкамі, свабоднымі патокамі працоўнай сілы, агульнымі законамі і валютным саюзам.
На думку аўтараў даклада, плануецца выкарыстоўваць насельніцтва Беларусі, яе тэрыторыю на ўсходнім флангу НАТО і эканамічныя рэсурсы “на службе расійскай дзяржаўнай улады”.
Аналітыкі мяркуюць, што Расія “наўрад ці дасягне сваёй канчатковай мэты — фактычнай анэксіі Беларусі — без фундаментальнай замены або выціскання беларускіх урадавых органаў органамі Саюзнай дзяржавы”, паколькі гэтыя інстытуты “маюць значэнне”. Расія не можа дэ-факта анексаваць і кіраваць Беларуссю “без навязвання наднацыянальных інстытутаў кіравання”.
“Захад павінен быць асцярожны, каб выпадкова не пераняць жаданыя Крамлём фармулёўкі і здагадкі пра стасункі паміж Расіяй і Беларуссю”, — заклікаюць аўтары, падкрэсліваючы, што Расіі ставіцца да Беларусі “як драпежнік”.
Крэмль можа скарыстацца хуткімі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, каб дамагчыся дадатковых інтэграцыйных саступак, адзначаюць аўтары, звяртаючы ўвагу на тое, што магчымае паўтарэнне пратэстаў, якія адбыліся ў 2020 годзе, “моцна пахіснула б становішча” Лукашэнкі. Аднак “памер і маштаб” магчымых будучых пратэстаў у 2025 годзе экспертам “незразумелыя”.
Уладзімір Пуцін не будзе заставацца прэзідэнтам Расіі вечна, адзначаюць аўтары даклада, “але расійская кампанія ў Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе працягвацца і пасля сыходу Пуціна з пасады прэзідэнта”.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 6 снежня 2024 года ў Мінску Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісалі дагавор аб гарантыях бяспекі РФ і Беларусі. Расійскі прэзідэнт у той жа дзень заявіў, што гэты дакумент “вызначае ўзаемныя саюзніцкія абавязацельствы па забеспячэнні абароны, абарону суверэнітэту, незалежнасці і канстытуцыйнага ладу” дзвюх краін. Ён у чарговы раз нагадаў, што “гаворка ў тым ліку ідзе і пра расійскую тактычную ядзерную зброю”, як ён сцвярджае, размешчаную “на прапанову” Лукашэнкі на тэрыторыі Беларусі.
19 снежня ў Маскве Уладзімір Пуцін заявіў, што Расія “зробіць усё, каб гарантаваць бяспеку Беларусі” — “з узгаднення з беларускім кіраўніцтвам”. Паводле яго слоў, гэта “вельмі важная кампанента абноўленай ядзернай стратэгіі” РФ.
Пуцін таксама паўтарыў тэзу пра тое, што пры ўзнікненні пагрозы для Беларусі Масква “будзе гэта разглядаць гэтак жа, як стварэнне аналагічных пагроз для самой Расіі”.
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе 2021 года Лукашэнка і Пуцін падпісалі дэкрэт, якім зацвердзілі 28 саюзных праграм інтэграцыі. З таго часу беларускія і расійскія чыноўнікі рэгулярна справаздачацца пра паспяховае выкананне гэтых дакументаў.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі не атрымліваецца вярнуць у ЕАЭС пазіцыю лідара ў дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаМУС пагражае "імгненнай" рэакцыяй на абразы на адрас членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамвытворчасці ў Беларусі назіраецца пяць месяцаў запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПяты месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 11 месяцаў 2024 года Беларусь засталася на другім месцы ў ЕАЭС паводле росту прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка