Мінск 15:59

Мінэканомікі ўпаўнаважанае на мабілізацыйную падрыхтоўку эканомікі

Крыніца: allminsk.biz

16 студзеня, Позірк. Упаўнаважаным дзяржаўным органам па мабілізацыйнай падрыхтоўцы эканомікі вызначанае Міністэрства эканомікі, гаворыцца ва ўказе № 29, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 студзеня.

Дакумент, што з’явіўся 16 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, набывае моц “пасля афіцыйнага апублікавання”.

Згодна з законам № 449-З ад 26 кастрычніка 2000 года “Аб мабілізацыйнай падрыхтоўцы і мабілізацыі” (апошняе змяненне — 3 красавіка 2024-га), пад мабілізацыяй разумеецца “комплекс мерапрыемстваў па пераводу эканомікі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, арганізацый на працу ва ўмовах ваеннага часу, а таксама комплекс мерапрыемстваў вайсковай мабілізацыі”. Можа быць поўнай ці частковай.

Мабілізацыйнай падрыхтоўкай у дакуменце названая “сістэма прымаемых у мірны час мерапрыемстваў па падрыхтоўцы эканомікі” краіны, дзяржорганаў, арганізацый, Узброеных сіл, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў, а таксама спецфарміраванняў, якія ствараюць дзяржорганы, “да забеспячэння абароны суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь і задавальнення патрэбнасцяў дзяржавы і патрэбаў насельніцтва ў ваенны час“.

Усе гэтыя працэсы праходзяць на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.

Падзяліцца: