Мінск 20:09

Усе асноўныя валюты патаннелі на біржавых таргах 16 студзеня

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

16 студзеня, Позірк. Усе асноўныя валюты патаннелі на таргах Беларускай валлютна-фондавай біржы 16 студзеня 2025 года.

Курс долара знізіўся да 3,4718 рубля (-0,07%; -0,0023), еўра — да 3,5882 (-0,15%; -0,0053), юаня — да 4,7352 за 10 (-0,02%; -0,0009), расійскага рубля — да 3,3825 за 100 (у працэнтах змяненне не індэксуецца; -0,0001).

На мінулым працоўным тыдні (6–11 студзеня) долар патаннеў на 0,68% (з 3,4955 да 3,4719 рубля), еўра — на 0,32% (з 3,6104 да 3,5989), юань — на 2,9% (з 4,8834 да 4,742 за 10); расейскі рубель падаражэў на 1,47% (з 3,3562 да 3,4055 за 100).

На 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 снежня 2024-га.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца па росце афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе даляр патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: