РФ мае абавязацельствы па гарантаванні бяспекі Беларусі — Пяскоў
16 студзеня, Позірк. Расія мае абавязацельствы па гарантаванні бяспекі “саюзніка Беларусі” як у рамках Саюзнай дзяржавы, так і “ў рамках іншых прынятых рашэнняў”, заявіў 16 студзеня прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Такім чынам ён пракаментаваў журналістам заяву дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча “пра план Захаду захапіць сіламі беларускіх радыкалаў раён краіны”, паведамляе ТАСС.
На ўдакладненне, ці значыць гэта, што “Расія не пакіне Беларусь у бядзе”, прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна адказаў: “Абсалютна дакладна”.
У апублікаваным 16 студзеня інтэрв’ю выданню “СБ. Беларусь сёння“ Вальфовіч абвінаваціў праціўнікаў у намеры захапіць частку краіны. “Паводле наяўных звестак, разглядаецца магчымасць задзейнічання <…> экстрэмісцкіх фарміраванняў ва ўзброенай аперацыі па захопе аднаго або некалькіх прыгранічных раёнаў Беларусі, абвяшчэнні гэтай тэрыторыі “свабоднай” і ўводзе туды заходнімі краінамі нейкага “міратворчага” кантынгенту”, — заявіў ён.
Пад “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, як вынікае з публікацыі, Вальфовіч мае на ўвазе “камандна-каардынацыйны цэнтр “Паспалітае рушэнне”, які, паводле яго слоў, створаны ў Польшчы “для кіраўніцтва працэсамі навучання баевікоў”. Чыноўнік таксама згадаў пра нейкіх членаў “розных экстрэмісцкіх фарміраванняў, якія складаюцца з беларускіх радыкалаў”, што нібыта праходзяць “вайскова-дыверсійную падрыхтоўку” ва Украіне “з прыцягненнем спецыялістаў украінскіх і заходніх спецслужбаў і спецпадраздзяленняў”.
Дзяржсакратар Савета бяспекі заявіў, што “гэтыя падраздзяленні задзейнічаюцца ў баявых аперацыях УСУ супраць расійскіх войскаў, у якіх беларускія экстрэмісты набываюць баявы досвед”.
У адзіны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў парламента і мясцовых саветаў, 25 лютага 2024 года, Лукашэнка на выбарчым участку заявіў пра “планы збеглых” (так ён называе беларусаў, якія эмігравалі з палітычных прычын) па “захопе асобнага невялікага населенага пункта, у прыватнасці, называліся Кобрын і Маларыта“. Кобрынскі і Маларыцкі раёны Брэсцкай вобласці мяжуюць з Украінай і знаходзяцца непадалёк ад мяжы з Польшчай.
“Кавалачак захапіць, уладу абвясціць, усе прызнаюць гэтую ўладу, улада звернецца ў НАТО, будуць уведзеныя войскі. Гэта не блеф. Такія абмяркоўваюцца планы. Мы інфармуем вас па ўсіх кірунках”, — заявіў тады Лукашэнка.
Такім чынам, у інтэрв’ю 16 студзеня Вальфовіч “пашырыў” названыя гіпатэтычныя планы да “аднаго або некалькіх прыгранічных раёнаў Беларусі”.
Кабанчук назваў хлуснёй словы Вальфовіча пра нібыта існыя планы захапіць прыгранічча Беларусі
- ЭканомікаЧатыры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Грузіі за паўтара года сем беларускіх грамадзян скончылі жыццё самагубствам, у тым ліку 80-гадовая жанчына (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі не атрымліваецца вярнуць у ЕАЭС пазіцыю лідара ў дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаМУС пагражае "імгненнай" рэакцыяй на абразы на адрас членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамвытворчасці ў Беларусі назіраецца пяць месяцаў запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПяты месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 11 месяцаў 2024 года Беларусь засталася на другім месцы ў ЕАЭС паводле росту прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаКрамы беларускіх тавараў у Грузіі не падтрымалі папераджальны страйк з патрабаваннем новых парламенцкіх выбараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка