Мінск 20:56

У Магілёўскай вобласці на пажары загінула сямейная пара, у Гомельскай — мушчына, што “самавольна трапіў у дом”

Ілюстрацыйнае фота: Мінскае гарадское ўпраўленне МНС

17 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 16 студзеня да 6:00 17 студзеня) на пажарах у Беларусі загінула тры чалавекі, сведчыць аператыўная зводка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле звестак ведамства, адна трагедыя адбылася днём у вёсцы Новая Каменка (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці). Падчас тушэння пажару ў доме было знойдзена цела гаспадара жылля (1949 года нараджэння) і яго жонкі (1935 г.н.).

Уначы ў аграгарадку Старое Сяло (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці) агонь забраў жыццё мужчыны (1968 г.н.), які, як сцвярджае МНС, “самавольна трапіў ў дом”.

Агулам за мінулыя дзяжурныя суткі ў краіне Беларусі адбылося 14 пажараў. Ад пачатку 2025 года — 303 (за той жа перыяд 2024-га – 355; -14,6%), на якіх загінула 49 чалавек (59; -16,9%).

За мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м; траўмаваў 558 (+6,7%, 523).

Падзяліцца: