Мінск 01:13

Беларусь працягвае гандляваць з Захадам, сцвярджае Лукашэнка

17 студзеня, Позірк. Беларусь працягвае гандляваць з краінамі Захаду, нягледзячы на санкцыі, вынікае з заявы Аляксандра Лукашэнкі 17 студзеня на нарадзе па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці.

Паводле слоў спікера, якія прыводзіць яго прэс-служба, гэтак адбываецца, хаця Захад “нібыта не хоча” супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне эканомікі: “Мы са сваёй прадукцыяй абсалютна не патрэбны, мы гэта цудоўна разумеем — лішняя канкурэнцыя ў галіне аўтамабілебудавання, іншых галін не ўваходзіць у парадак дня заходніх дзяржаў, якія падганяюцца ЗША”.

На гэтым фоне Беларусь, адзначыў ён, “больш за ўсё сёння гандлюе на ўсходнім напрамку”.

“Хоць ад Захаду мы не адыходзім канчаткова; тое, што іх цікавіць і нам выгадна, мы прадаём. Але гэта не тыя аб’ёмы”, — канстатаваў ён, назваўшы два ключавыя рынкі — Расію і Кітай.

Лукашэнка сцвярджае, што “прапануе супрацу” Сірыя, таксама “зацікаўлены ў прадукцыі” беларускай вытворчасці Афганістан.

Актыўны гандаль з краінамі Захаду спыніўся праз санкцыі, якія тыя ўвялі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі за дапамогу ў вайне РФ супраць Украіны.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: