У Мінскай вобласці затрымалі дваіх мужчын, якія планавалі збыць мноства фальшывых долараў — МУС
17 студзеня, Позірк. Двух жыхароў Пінска (Брэсцкая вобласць) 42 і 47 гадоў затрымалі ў Мінскай вобласці “з доказамі злачынства пры спробе збыту фальшывых купюр”, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў са спасылкай на начальніка 6-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Аляксандра Лаўруковіча.
“Высветлена, што саўдзельнікі на працягу некалькіх месяцаў займаліся збытам падробленых грошай, якія праз трэціх асоб набываліся ў Турцыі і ў некаторых краінах Еўрапейскага саюза, затым увозіліся на тэрыторыю нашай краіны транзітам праз Расію”, — заявіў міліцэйскі чыноўнік.
Паводле яго слоў, у затрыманых вынятыя фальшывыя банкноты на агульную суму больш як 35 тыс. долараў (109 купюр па 50 долараў, 297 — па 100).
Распачатая крымінальная справа. Адзначаецца, што фігурантам пагражае да 15 гадоў зняволення.
Паводле апошніх даных Нацыянальнага банка, у першым паўгоддзі 2024 года ў Беларусі было выяўлена 323 падробленыя грашовыя знакі (321 банкнота і дзве манеты).
Сярод падробак дамінуюць долары — 80,2%, на расійскія рублі прыпадае 11,8%, еўра — 6,8%, беларускія рублі — 0,9%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЧатыры месяцы запар Беларусь не з'яўляецца лідарам у ЕАЭС ні па адным з асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Грузіі за паўтара года сем беларускіх грамадзян скончылі жыццё самагубствам, у тым ліку 80-гадовая жанчына (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка