Галоўчанка заяўляе, што “рана ці позна” супрацоўніцтва Захаду з Беларуссю адновіцца
17 студзеня, Позірк. “Рана ці позна” супрацоўніцтва Захаду з Беларуссю адновіцца, “хацелася б, каб гэта здарылася раней”, заявіў журналістам дзяржаўных СМІ прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 17 студзеня пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях знешнегандлёвай дзейнасці.
“Чым раней гэта адбудзецца, тым менш пацерпяць усе зацікаўленыя бакі”, — адзначыў Галоўчанка. Паводле яго слоў, цікавасць да аднаўлення супрацоўніцтва на Захадзе ёсць, “асабліва з боку тых бізнес-колаў, якія пакутуюць ад палітыкі сваіх уласных урадаў дзеля нейкіх незразумелых і міфічных каштоўнасцяў”.
Галоўчанка таксама адзначыў, што аднаўленне супрацоўніцтва залежыць не ад беларускага боку “ў большай ступені”, і нагадаў, што Лукашэнка “неаднаразова казаў” пра гатоўнасць Беларусі “рэанімаваць або аднавіць поўнавартаснае супрацоўніцтва з Захадам у любы момант.”
“Не трэба ім гэта цяпер, калі яны хочуць пераплачваць на шкоду сваёй эканоміцы — няхай гэта будзе так,” — заявіў прэм’ер.
Падводзячы вынікі работы эканомікі за 2024 год, Галоўчанка заявіў, што ВУП павялічыўся на 4%. Паводле яго слоў, “напружанай была задача па інфляцыі — не перавысіць узровень у 6%”, што “было досыць складана.” Паводле яго інфармацыі, “фактычная інфляцыя за мінулы год склала 5,2%”.
Як вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаванай 17 студзеня, валавы ўнутраны прадукт Беларусі за 2024 год склаў 246,6 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 4% больш, чым за 2023 год.
У 2023 годзе ВУП павялічыўся на 3,9%, у 2022 годзе знізіўся на 4,7%, у 2021 годзе эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.
Лукашэнка 17 студзеня на нарадзе заявіў, што Беларусь працягвае гандляваць з краінамі Захаду, нягледзячы на санкцыі.
Паводле яго слоў, гэта адбываецца, хаця Захад “нібыта не хоча” супрацоўнічаць з Беларуссю ў эканамічнай сферы: “Мы са сваёй прадукцыяй абсалютна не патрэбныя, мы гэта цудоўна разумеем — лішняя канкурэнцыя ў аўтамабілебудаванні і іншых галінах не ўваходзіць у парадак дня заходніх дзяржаў, якіх падштурхоўвае ЗША.”
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка