Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі не заслугоўваюць даверу — дзяржсакратар ЗША
18 студзеня, Позірк. Прэзідэнцкія выбары 2025 года ў Беларусі “не могуць быць свабоднымі і справядлівымі ва ўмовах цяперашняй рэпрэсіўнай абстаноўкі ў краіне”, гаворыцца ў апублікаванай 17 студзеня заяве дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амерыкі Энтані Блінкена.
Паводле яго слоў, сістэматычная праца рэжыму Аляксандра Лукашэнкі па прыгнечанні ўсякага іншадумства “прадвызначыла вынік выбараў задоўга да адпраўлення бюлетэняў у выбарчыя скрыні”, што пазбавіла беларускі народ магчымасці “выбраць сваіх лідараў і вызначыць сваю будучыню”.
“Злучаныя Штаты падзяляюць меркаванне многіх еўрапейскіх саюзнікаў пра тое, што выбары не могуць заслугоўваць даверу ва ўмовах паўсюднай цэнзуры і адсутнасці незалежных СМІ, калі ў выбарчых бюлетэнях могуць быць прадстаўленыя толькі ўхваленыя рэжымам кандыдаты, а прадстаўнікі апазіцыі альбо знаходзяцца ў турме, альбо ў выгнанні”, — адзначыў Блінкен.
Той факт, што рэжым Лукашэнкі своечасова не накіраваў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) запрашэнне назіраць за будучымі выбарамі, дэманструе яго “грэбаванне празрыстым выбарчым працэсам, а таксама абавязацельствамі краіны як дзяржавы — удзельніцы АБСЕ”.
“Злучаныя Штаты асуджаюць кампанію рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі і яго спробы легітымаваць выбары, якія не могуць быць свабоднымі ці справядлівымі, — заявіў кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента. — Рэпрэсіі спароджаны слабасцю, а не сілай. Беспрэцэдэнтныя меры па прыгнечанні любой апазіцыі ясна паказваюць, што рэжым Лукашэнкі баіцца ўласнага народа. Адвага беларусаў унутры краіны і па-за яе межамі дае свае вынікі”.
ЗША, паводле слоў амерыканскага чыноўніка, “прызнаюць выключную ўпартасць беларускіх грамадзян і арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія дамагаюцца прыцягнення рэжыму да адказнасці”.
“Мы працягваем памятаць пра амаль 1.300 палітвязняў, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, і выступаем у іх абарону. Злучаныя Штаты падтрымліваюць беларускі народ, які патрабуе празрыстасці, дэмакратыі і свабоды”, — падкрэсліў дзяржсакратар.
У той жа дзень Блінкен, які пакідае пасаду кіраўніка Дзярждэпартамента ў сувязі з хуткім прыходам адміністрацыі новага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, выступіў з развітальнай прамовай перад супрацоўнікамі ведамства, якое ён узначальваў каля 4 гадоў. На пасаду кіраўніка Дзярждэпа намінаваны сенатар ад штата Флорыда Марка Рубіа.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне — 21–25 студзеня).
Акрамя Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме або за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства