Мінск 16:21

З пачатку года ад агню ў Беларусі загінуў 51 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

18 студзеня, Позірк. Два чалавекі загінула ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 17 студзеня да 6:00 18 студзеня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Раніцай у медыцынскай установе памёр мужчына 1960 года нараджэння. Ён атрымаў апёкі, ад якіх так і не змог акрыяць, у выніку пажару, што адбыўся 16 студзеня ў гаражы на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Барысаве (Мінская вобласць).

Познім вечарам на пажары ў жылым доме ў аграгарадку Глыбачка (Ушацкі раён Віцебскай вобласці) загінуў мужчына 1970 г.н.

З пачатку года ў Беларусі адбылося 317 пажараў — на 15,7% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (376). Загінуў 51 чалавек (-16,4%; 61), траўмавана 26 (-21,2%; 33).

Падзяліцца: