Мінск 17:11

26 студзеня Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС

Фота: "Позірк"

19 студзеня, Позірк. Нефармальную сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза правядзе 26 студзеня ў Бруселі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведаміў “Позірку” яе галоўны саветнік Франак Вячорка.

Сустрэчу арганізуе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, гаворка будзе ісці аб “нелегітымных выбарах” у Беларусі, адзначыў Вячорка.

Акрамя гэтага, паводле яго слоў, аб электаральнай кампаніі ў Беларусі Ціханоўская будзе гаварыць на Сусветным эканамічнай форуме ў швейцарскім Давосе (20–24 студзеня) і на прэс-канферэнцыі ў Бруселі 27 студзеня. У гэты ж дзень палітык правядзе “некалькі двухбаковых сустрэч высокага ўзроўню”.

Чакаецца, што 22 студзеня Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па выбарах у Беларусі і падтрымцы дэмакратычных сіл.

Паводле звестак Вячоркі, 23–24 студзеня рэзалюцыю прыме Сенат Польшчы, 27–31 студзеня — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ). “Беларускі дэмакратычны бок упершыню возьме ўдзел у працы асамблеі“, — адзначыў Вячорка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: