Мінск 15:53

БелАЗ, БМЗ, БАТЭ і яшчэ шэраг беларускіх прадпрыемстваў вырабляюць снарады для расійскіх РСЗА “Град” — BelPol

Крыніца: BelPol

19 студзеня, Позірк. Шэраг беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў уцягнутыя ў масавую вытворчасць снарадаў для расійскага войска, паведамляе аб’яднанне былых сілавікоў BelPol.

Расследаванне пра гэта выйшла на ютуб-канале арганізацыі.

Сярод прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці снарадаў калібраў 122 і 152 мм, называюцца Беларускі аўтамабільны завод (Жодзіна, Мінская вобласць), Беларускі металургічны завод (Жлобін, Гомельская вобласць) і Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання (Мінская вобласць).

Снарады, паводле звестак BelPol, вырабляюцца ў тым ліку для расійскіх рэактыўных сістэм залпавага агню “Град”, якія абстрэльваюць Украіну.

“Натхняльнікам праекта” ў расследаванні называецца Аляксандр Лукашэнка.

Будзе дапоўнена.

Падзяліцца: