На вясковы дом гомельскай журналісткі Булавінскай накладзены арышт
19 студзеня, Позірк. Накладзены арышт на дом Марыі Булавінскай — рэжысёра, журналісткі, адной са стваральнікаў і аўтараў рэгіянальнага сайта і сацыяльных сетак “Флагшток”, якія прызнаныя ўладамі “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Дом размешчаны ў вёсцы Рогі-Ілецкі Гомельскага раёна, паведамляе “Флагшток”.
“Арышт накладзены паводле рашэння Следчага камітэта. Ніякай прычыны або крымінальнага артыкула, праз які арыштавалі маёмасць, мне не паведамілі”, — сказала журналістка.
23 траўня 2022 года паведамлялася пра ператрус у доме Булавінскай.
Журналістка з восені 2020 года не жыве ў Беларусі.
“Я набыла невялікі дом у вёсцы Гомельскага раёна ў 2019 годзе. Мы планавалі яго адрэстаўраваць саматугам: замяніць згнілыя вянкі, аднавіць разьбяны дэкор. Паспелі зрабіць толькі падрыхтоўчыя работы”, — напісала тады журналістка на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Пра ператрус яна даведалася ад мясцовых жыхароў. “Прыязджалі памежнікі і міліцыянеры. Зараз дом апячатаны звычайным скотчам. З вокнаў відаць, што там усё раскідана. Ніякіх афіцыйных папер пра ператрус не пакінулі. На залепленых скотчам дзвярах пячатак няма. Ніякіх прыкмет, што гэта быў афіцыйны ператрус, няма. Людзі кажуць, што з дому нешта выносілі. Што менавіта, невядома”, — пракаментавала Булавінская.
У 2021 годзе ператрусы праходзілі па месцы яе рэгістрацыі ў кватэры ў Гомелі, а таксама ў маці і сястры.
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, ПалітыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
ГрамадстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Выбары, Палітыка
-
Грамадства
-
Палітыка
-
Палітыка
-
Палітыка
-
Грамадства, ПалітыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Палітыка
-
Грамадства
-
Палітыка
-
ПалітыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Эканоміка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Выбары, ПалітыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Выбары, Палітыка
-
Палітыка
-
Грамадства
-
Выбары, Палітыка
-
ЭканомікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Выбары, Палітыка
-
ЭканомікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства, Палітыка
-
Выбары, Палітыка
-
ПалітыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства, Палітыка