Мінск 01:26

Вячорка: Будзем абмяркоўваць сітуацыю з уладамі ЗША, калі ўзнікнуць пытанні да беларускіх імігрантаў

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 20 студзеня 2025 года ў 20:43

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

20 студзеня, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай будзе кантактаваць з амерыканскімі ўладамі ў выпадках, калі ўзнікнуць пытанні да беларускіх імігрантаў, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

“Мы будзем праз ABA (Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы, The Association of Belarusians in America. — “Позірк”.) збіраць інфармацыю па сітуацыі з беларусамі і абмяркоўваць з амерыканскімі ўладамі”, — распавёў дарадца.

На яго думку, міграцыйныя абмежаванні новай адміністрацыі ЗША не павінны закрануць большасць беларусаў, якія знаходзяцца і працуюць у ЗША легальна на падставе розных тыпаў візаў і грынкарце.

“Акрамя таго, беларусы займаюць першае месца ў свеце па approval rate — адсотку ўхваленых заявак на прытулак у ЗША”, — падкрэсліў Вячорка.

Раней сусветныя СМІ паведамілі, што 21 студзеня, ужо на другі дзень пасля інаўгурацыі Трампа, іміграцыйная служба пачне рэйды ў пошуках нелегальных мігрантаў.

ABA, як інфармуе яе сайт, мае прадстаўніцтвы ў 14 штатах, 25 гарадах ЗША.

Гл. таксама:

Ціханоўская: Можа быць, Трамп наогул не памятае, хто такі Лукашэнка

Приглашение в Пекин. Еще одна причина, почему Лукашенко вряд ли заслужит благосклонность Трампа (на рускай мове)

“Нам что, шоу надо?“ Окровавленное ухо Трампа стало фишкой предвыборной пропаганды Лукашенко (на рускай мове)

Падзяліцца: