Мінск 00:49

Ціханоўская — Трампу: Мы верым, што Злучаныя Штаты працягнуць адстойваць справу свабоды

Дональд Трамп
Крыніца: Wikimedia Commons

20 студзеня, Позірк. Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа з уступленнем на пасаду прэзідэнта ЗША.

“Народ Злучаных Штатаў у чарговы раз прадэманстраваў нязломную сілу дэмакратыі, ажыццявіўшы мірную перадачу ўлады“, — напісала беларускі дэмакратычны лідар.

“Ідэалы, якія ляжаць у аснове амерыканскага духу, — свабода, самавызначэнне і імкненне да шчасця — працягваюць асвятляць шлях краінам па ўсім свеце“, — адзначыла яна.

“Мы верым, — падкрэсліла Ціханоўская, — што Злучаныя Штаты працягнуць адстойваць справу свабоды, працуючы з хаўруснікамі над тым, каб узмацніць галасы тых, хто імкнецца да чалавечай годнасці, і прыцягнуць да адказнасці тых, хто душыць гэтыя імкненні“.

“Беларускі народ — саюзнік Злучаных Штатаў, аб’яднаны агульнымі каштоўнасцямі і агульным бачаннем больш вольнага, бяспечнага і квітнеючага свету“, — заявіла Ціханоўская.

Паводле яе слоў, дэмакратычныя сілы імкнуцца да “паглыблення беларуска-амерыканскіх сувязяў і сумеснай працы над умацаваннем бяспекі і росквіту трансатлантычнай супольнасці”.

Гл. таксама:

Вячорка: Будзем спрыяць беларусам, калі ў іх узнікнуць праблемы падчас антымігранцкіх рэйдаў адміністрацыі Трампа

Падзяліцца: