Мінск 07:36

Курсы долара і юаня знізіліся на таргах БВФБ 21 студзеня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

21 студзеня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 студзеня 2025 года.

Каціроўка долара знізілася да 3,443 рубля (-0,0161; -0,47%), юаня — да 4,7113 за 10 (-0,0163; -0,34%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,3782 за 100 (+0,007; +0,21%), еўра — да 3,5612 (+0,0027; +0,08%).

На мінулым працоўным тыдні (13–17 студзеня) долар падаражэў на 0,09% (з 3,4719 да 3,4751 рубля), юань — на 0,6% (з 4,742 да 4,7448 за 10); еўра патаннеў на 0,52% (з 3,5989 да 3,5802), расійскі рубель — на 1,14% (з 3,4055 да 3,3667 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 снежня 2024-га.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: