Мінск 07:21

Інфляцыя можа “з’есці” дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC

Фота: sb.by

21 студзеня, Позірк. Негатыўныя рызыкі для беларускай эканомікі ствараюць яе разбалансаванасць, перагрэў і планы ўладаў “не рабіць больш жорсткай, а захоўваць у цэлым мяккую эканамічную палітыку”, заявіў на брыфінгу 21 студзеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.

Гэтыя рызыкі, удакладніў эксперт, “не ляжаць у расійскай плашчыні”.

“[Мяккая палітыка] можа правакаваць альбо захаванне значнага перагрэву, альбо, як бачыцца ў базавым сцэнары, яго невялікае пашырэнне ў 2025 годзе, — адзначыў Харытончык. — Адпаведна, гэта можа прывесці да павелічэння дэфіцыту знешняй гандлю. А таксама нясе інфляцыйныя пагрозы, якія, калі рэалізуюцца, могуць “з’есці” ўсе дасягненні і прывесці да неспрыяльных наступстваў для вытворчасці і дабрабыту грамадзян ужо ў сярэднетэрміновым перыядзе”.

Яшчэ рызыкоўным момантам прадстаўнік BEROC назваў “моцнае разыходжанне і рассінхранізацыю” беларускай манетарнай палітыкі з расійскай. У прыватнасці, ідзе гаворка пра значную розніцу ў стаўках на крэдыты.

Пакуль, адзначыў Харытончык, цяжка пацвердзіць макраэканамічнымі данымі інфармацыю СМІ, што нерэзідэнты актыўна атрымліваюць крэдыты ў Беларусі. Аднак, дадаў ён, такія аперацыі ствараюць пагрозы для валютнага рынку праз павышаны попыт на валюту, а адпаведна “гэта рызыка і для курсу беларускага рубля, для інфляцыі”.

Захаванне жорсткага цэнавага кантролю, паводле слоў эксперта, таксама можа несці рызыкі эканоміцы, бо інфляцыйны навес будзе назапашвацца.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: