Яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання аказалася рэкорднай — ЦВК
21 студзеня, Позірк. 7,81% выбаршчыкаў узялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у першы дзень датэрміновага галасавання, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія.
Сцвярджаецца, што ў Брэсцкай вобласці яўка склала 8,95%, Віцебскай — 7,45%, Гомельскай — 7,01%, Гродзенскай — 6,08%, Мінскай — 8,52%, Магілёўскай — 7,25%, у Мінску — 8,54%.
Гэта рэкордная яўка выбаршчыкаў у першы дзень датэрміновага галасавання для выбарчых кампаній у Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз архіўных даных ЦВК.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на выбарах у парламент і мясцовыя саветы ў 2024 годзе — 5,94%.
Для параўнання: яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання на папярэдніх парламенцкіх выбарах у 2019 годзе, паводле інфармацыі ЦВК, склала 4,69%, у 2016 годзе — 3,92%, у 2012 годзе — 3%, у 2008 годзе — 2,7%, у 2004 годзе — 2,68%.
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ЦВК называла лічбу 4,98%, у 2015 годзе — 4,49%, у 2010 годзе — 3,4%, у 2006 годзе — 3%, у 2001 годзе — 2,3%.
Апошнія дзесяцігоддзі ўсе працэсы пад назвай “выбары” суправаджаюцца настойлівымі заклікамі (непублічна — патрабаваннямі, асабліва да студэнтаў) галасаваць датэрмінова. Незалежныя назіральнікі бачылі ў гэтым магчымасць для ўладаў маніпуляваць галасамі выбарцаў.
У 2022 годзе на канстытуцыйным рэферэндуме яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання была 6,19%.
Цяперашняя прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
Акрамя Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый: Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычная альтэрнатыва”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме або за мяжой.
За выбарамі будуць назіраць пераважна прадстаўнікі сяброўскіх да рэжыму Лукашэнкі міжнародных структур, а таксама лаяльных яму беларускіх арганізацый і партый.
З 1996 года ні адна выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі празрыстай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе траціна навуковых заданняў у Беларусі тычылася "найвышэйшых тэхналагічных укладаў" — ДКНТМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–20 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка