Мінск 12:04

За тры тыдні студзеня зафіксавана на 20% менш выпадкаў гібелі на пажарах, чым на пачатку 2024 года

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

22 студзеня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 21 студзеня да 6:00 22 студзеня) зарэгістраваная адна смерць, звязаная з пажарам, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Паводле даных ведамства, позна ўвечары ў медыцынскай установе ад апёкаў сканаў мужчына 1954 гады нараджэння. Тыднем раней, 15 снежня, ён пацярпеў на пажары ў жылым доме ў аграгарадку Сялец (Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці).

З пачатку года ў Беларусі адбылося 370 пажараў — на 15,14% менш, чым за той жа перыяд 2024-га (436). Загінула 53 чалавекі (-19,7%; 66), траўмавана — 33 (-10,8%; 37).

Падзяліцца: