Мінск 19:03

Вызначаныя тавары і паслугі, дзяржзакупкі якіх у 2025–2026 гадах магчымыя з адной крыніцы

Ілюстрацыйнае фота: diena.lv

22 студзеня, Позірк. Тавары і паслугі, набыццё якіх у 2025–2026 гадах магчымае з адной крыніцы, вызначаныя пастановай Савета міністраў з папраўкамі ў заканадаўства аб дзяржаўных закупках.

Прэс-служба ўрада 22 студзеня паведаміла, што адпаведная працэдура распаўсюджваецца на набыццё:

  • паслуг па распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка;
  • работ (паслуг) па ўнясенні змен у перадпраектную (перадінвестыцыйную), праектную дакументацыю ў яе распрацоўшчыка;
  • бензіну і (або) драўнянага, тарфянога, пячнога бытавога, дызельнага паліва;
  • паслуг па зарадцы электрамабіляў;
  • паслуг па распрацоўцы, дапрацоўцы, мадэрнізацыі, інфармацыйным і тэхнічным суправаджэнні афіцыйных інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый;
  • паслуг па правядзенні сацыялагічных даследаванняў;
  • паслуг па перасылцы паштовых адпраўленняў.

Згодна з пастановай, пералік тавараў, дзяржзакупкі якіх ажыццяўляюцца з дапамогай біржавых таргоў, дапоўнены:

  • культурамі злакавымі (акрамя рысу);
  • бабовымі;
  • мукой кармавой мяса-касцяной;
  • алеем сланечнікавым і сафлоравым ды інш.
Падзяліцца: