“Пашпарт новай Беларусі” не будзе прызнаны сапраўдным у Літве — старшыня Камітэта па замежных справах Сейма
22 студзеня, Позірк. “Пашпарт новай Беларусі” абмяркоўваецца 22 студзеня на закрытым пасяджэнні Камітэта па замежных справах (КЗМ) Сейма Літвы з удзелам прадстаўнікоў розных ведамстваў, паведамляе LRT.
Сустрэча, як заяўлена, праводзіцца, каб выпрацаваць агульны падыход у дачыненні да гэтай ініцыятывы беларускіх дэмакратычных сіл.
Старшыня КЗМ Рэмігіюс Матузас паведаміў журналістам, што на пасяджэнне запрошаныя прадстаўнікі міністэрстваў — унутраных справаў і замежных спраў, а таксама міграцыйнай службы і Геральдычнай камісіі.
“Галоўная мэта — наладзіць агульны падыход, знаходзіцца ў агульным інфармацыйным полі і выпрацаваць узгодненую пазіцыю, паколькі пытанне далікатнае, — заявіў літоўскі дэпутат. — Я б ахарактарызаваў гэтую агульную пазіцыю як сімвалічны дакумент, які не мае ні юрыдычнай, ані дыпламатычнай сілы. Ён не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Гэта выключна сімвалічны дакумент”.
19 студзеня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў журналістам пра неабходнасць абмеркаваць падрабязнасці праекта “пашпарта новай Беларусі”. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падабенства літоўскага герба “Віціс” і беларускага гістарычнага герба “Пагоня”, выяўленага на вокладцы “пашпарта новай Беларусі”, не варта перабольшваць.
Раней дэпутаты ад партыі “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы” Аўдронюс Ажубаліс, Лаўрынас Кашчунас, Валдас Ракуціс, Казіс Старкявічус і Арвідас Поцюс выказалі турботу з нагоды нібыта выявы дзяржаўнага герба Літвы на “пашпарце новай Беларусі” і папрасілі МЗС “прааналізаваць сітуацыю”.
Друкаваць “пашпарты новай Беларусі” плануецца ў створаным у Вільнюсе Беларускім пашпартным цэнтры, “разглядаецца магчымасць стварэння аналагічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, Украіне”, паведаміў 14 студзеня дырэктар праекта Марус Гудзелайціс.
Заяўкі на выраб і выдачу “пашпартоў”, як чакаецца, пачнуць прымаць 26 студзеня. Будучы статус пашпарта “падлягае абмеркаванню”, падарожнічаць з ім “будзе нельга да ўключэння яго ў базы трэвэл-дакументаў”, заявіў Гудэлайціс.
Аб праекце “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года.
У сакавіку 2024 года Аб’яднаны пераходны кабінет паведаміў пра завяршэнне стварэння “пашпартнага цэнтра”. Тады ж было заяўлена пра затрымку прыбыцця “адмысловых матэрыялаў” для вырабу першых 500 узораў дакумента.
Летась 28 траўня Беларускі расследвальніцкі цэнтр апублікаваў даследаванне “Пашпарт новай Беларусі” і стары “гаманец” Лукашэнкі. Як кампанія — распрацоўшчык дакумента звязана з Віктарам Шаўцовым”. Журналісты сцвярджалі, што літоўскае прадпрыемства Garsų Pasaulis звязанае з блізкім да Аляксандра Лукашэнкі бізнесменам, а Геральдычную раду ўзначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка