Прызнанне КР сігналізуе, што рэжым Лукашэнкі не законны ў вачах цывілізаванага свету — Мельнікава
22 студзеня, Позірк. Гатоўнасць Сената Польшчы падпісаць пагадненне з Каардынацыйнай радай (КР), прызнаўшы яе “легітымным прадстаўнічым органам беларускай грамадзянскай супольнасці, свайго роду парламентам у выгнанні”, з’яўляецца “вялікім гонарам” для КР, заявіла на прэс-канферэнцыі 22 студзеня ў Варшаве спікер гэтай структуры дэмсіл Анжаліка Мельнікава.
Пра планы падпісаць такі дакумент на пасяджэнні верхняй палаты польскага парламента ў гэты ж дзень абвясціла спікер Сената Малгажата Кідава-Блоньска, паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК).
Мельнікава, а таксама намеснік кіраўніцы АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і член КР Павел Латушка прысутнічалі на гэтым пасяджэнні, падчас якога сярод іншага была прынятая рэзалюцыя аб непрызнанні выбараў у Беларусі.
Гатоўнасць польскага Сената працаваць з КР, на думку Мельнікавай, з’яўляецца “відавочным сігналам пра тое, што рэжым Лукашэнкі не законны ў вачах краін цывілізаванага свету”.
Палітык падкрэсліла, што КР “як прадстаўнічы орган” прызнаюць партнёрам не толькі нацыянальныя парламенты, але і міжнародныя арганізацыі, напрыклад, Парламенцкая асамблея Савета Еўропы. “У бліжэйшую нядзелю дэлегацыя Каардынацыйнай рады накіруецца ў Страсбург, каб Беларусь упершыню ў гісторыі была прадстаўленая на такім высокім узроўні”, — паведаміла яна.
У сваю чаргу Латушка заявіў, што АПК і КР актыўна працуюць над тым, каб як мага большая колькасць парламентаў і ўрадаў дэмакратычных краін “прытрымліваліся палітыкі непрызнання Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта Беларусі”, непрызнання вынікаў выбараў.
Латушка разлічвае, што пасля рэзалюцыі Сената Польшчы “аналагічныя рашэнні прымуць іншыя нацыянальныя парламенты, а таксама Еўрапейскі парламент”.
“Лукашэнка з’яўляецца злачынцам, і гэта мусіць атрымаць прававую ацэнку. Ён здзейсніў і працягвае здзяйсняць масавыя злачынствы супраць чалавечнасці супраць беларускага народа”, — падкрэсліў намеснік кіраўніцы АПК.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка