Аўталаўкі Белкаапсаюза абслугоўваюць 14 тыс. населеных пунктаў, у траціне з якіх пражывае да 10 чалавек
23 студзеня, Позірк. Аўталаўкі Белкаапсаюза абслугоўваюць 14 тыс. населеных пунктаў, у траціне з якіх пражывае да 10 чалавек, паведамляе тэлеканал СТБ.
Адзначаецца, што аўталаўкі дастаўляюць тавары нават у населеныя пункты, дзе жыве адзін чалавек, праязджаючы за год больш за 14 млн кіламетраў.
У адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі № 309 ад 5 жніўня 2024 года для Белкаапсаюза набыта 110 аўтамагазінаў за кошт абласных і рэспубліканскага бюджэтаў, паведаміла старшыня праўлення арганізацыі Інэса Караткевіч. Таксама Белкаапсаюз атрымлівае з бюджэту кампенсацыю выдаткаў на паліва і абнаўлення парку аўтамагазінаў.
“Мы пачалі льготнае крэдытаванне, якое цалкам накіравана на разлікі з айчыннымі вытворцамі, якое нам да канца года дазволіла насыціць гандлёвую сетку і фактычна зняць праблемныя пытанні пустых паліц у асобных рэгіёнах нашай краіны”, — сказала Караткевіч.
Паводле яе слоў, у 2024 годзе з нуля пабудаваны 13 аб’ектаў гандлю і 15 грамадскага харчавання. Яшчэ 50 гандлёвых кропак аднавілі сваю працу, столькі ж аб’ектаў мадэрнізаваныя.
У кастрычніку мінулага года Саўмін распарадзіўся даць у 2024–2026 гадах “Беларусбанку” і “Белаграпрамбанку” гарантыі ў пагашэнні асноўнага доўгу па крэдытах, якія выдаюцца на тэрмін да аднаго года арганізацыям Белкаапсаюза.
19 сакавіка 2024-га прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе аб мерах падтрымкі спажыўкааперацыі заявіў, што “сітуацыя ў Белкаапсаюзе досыць складаная, усе віды дзейнасці, якая ажыццяўляецца, акрамя нарыхтоўчай і вытворчасці, стратныя”.
Крэдыты пойдуць на разлікі арганізацый з беларускімі таваравытворцамі, створанымі імі ўнітарнымі прадпрыемствамі, арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад холдынгаў з удзелам дзяржавы.
Белкаапсаюз — гэта “ўнікальная структура, і страціць яе нельга”, заявіў 16 лютага 2024 года Лукашэнка на агульным сходзе арганізацыі. Паведамлялася, што ён зрабіў акцэнт менавіта на аўтамагазінах.
Белкаапсаюз атрымлівае падтрымку дзяржавы на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка