Мінск 21:22

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Тое, што адбудзецца ў нядзелю, не будзе вольным і справядлівым

23 студзеня, Позірк. “Тое, што адбудзецца ў нядзелю, не будзе вольным і справядлівым”, — заявіў спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс на прэс-канферэнцыі 23 студзеня ў Вільнюсе.

Такім чынам эксперт выказаў сваю пазіцыю адносна прызначанай на 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.

“У атмасферы страху і рэпрэсій цяжка, а можа і немагчыма праводзіць выбары”, — упэўнены ён.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: