Мінск 19:50

Курсы долара, расійскага рубля і юаня выраслі на таргах 23 студзеня

Крыніца: latinamericanpost.com

23 студзеня, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 студзеня 2025 года.

Каціроўка долара вырасла да 3,4162 рубля (+0,0055; +0,16%), юаня — да 4,6822 за 10 (+0,0002; +0,004%), расійскага рубля — да 3,4121 за 100 (+0,0027; +0,08%).

Еўра патаннеў да 3,5537 (-0, 0075; -0, 21%).

На мінулым працоўным тыдні (13–17 студзеня) долар падаражэў на 0,09% (з 3,4719 да 3,4751 рубля), юань — на 0,6% (з 4,742 да 4,7448 за 10); еўра патаннеў на 0,52% (з 3,5989 да 3,5802), расійскі рубель — на 1,14% (з 3,4055 да 3,3667 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 31 снежня 2024-га.

У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: