Суд вярнуў у пракуратуру крымінальную справу палітолага Суздальцава, якога ў Расіі абвінавачваюць у “крытыцы Лукашэнкі”
23 студзеня, Позірк. Рашэннем суда крымінальная справа палітолага, публіцыста Андрэя Суздальцава вернутая ў пракуратуру “на дарасследаванне”, паведаміў у сваім тэлеграм-канале расійскі грамадскі дзеяч Раман Юнэман.
“Як вы памятаеце, Андрэя Суздальцава пераследуюць у Расіі па ўказцы Лукашэнкі — за тое, што навуковец не баіцца казаць пра рэальную прыроду “прарасійскага” курсу беларускай улады”, — напісаў ён.
Паводле слоў Юнэмана, судовых пасяджэнняў па справе “ў бліжэйшы час не будзе”.
“Спадзяюся, што Суздальцава проста хацелі памурыжыць да выбараў 26 студзеня, пацягаць па судах — што ўжо і зрабілі, — а цяпер павінны адстаць. Забудзецца, замнецца і сыдзе ў мінулае”, — дадаў актывіст.
17 кастрычніка 2024 года стала вядома, што судовы працэс над Суздальцавым перанесены “на лістапад”. Палітолаг знаходзіцца на волі.
Лефортаўскі суд Масквы павінен быў пачаць працэс над Суздальцавым 15 кастрычніка. Палітолага абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 128.1 Крымінальнага кодэкса РФ (паклёп). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула — пяць гадоў пазбаўлення волі, мінімальнае — грашовы штраф.
Раней Юнэман паведамляў, што Суздальцава будуць судзіць “за крытыку [Аляксандра] Лукашэнкі з прарасійскіх пазіцый”.
Ён сцвярджаў, што справа ў дачыненні да 63-гадовага палітолага распачатая паводле пазову амбасады Беларусі ў Расіі.
11 студзеня гэтага года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, “аб’яднаных пад агульнай назвай і кіраўніцтвам грамадзяніна Расіі Суздальцава А.І.”.
Адзначалася, што “фарміраванне” пад назвай “Андрэй Суздальцаў” вядзе “экстрэмісцкую дзейнасць як на тэрыторыі Расіі, так і Беларусі”.
Асацыяваным з гэтым “экстрэмісцкім фарміраваннем” рэсурсам у пераліку пазначаны тэлеграм-канал Суздальцава (не абнаўляецца з чэрвеня, колькасць падпісчыкаў цяпер 3,4 тыс.).
Суздальцаў — прыхільнік ідэалогіі “рускага свету”, падтрымлівае расійскую агрэсію ва Украіне, шматгадовы крытык Лукашэнкі і яго палітыкі.
У 2006 годзе ўлады з прычыны “пагрозы нацыянальнай бяспецы” пазбавілі яго віду на жыхарства ў Беларусі, дэпартавалі і забаранілі ўезд у краіну на 5 гадоў. Цяпер працуе ў Нацыянальным даследчым універсітэце “Вышэйшая школа эканомікі” (РФ).
Улетку мінулага года кантэнт яго тэлеграм-канала быў прызнаны ў Беларусі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка