Мінск 16:10

У снежні намінальны сярэдні заробак вырас на 15,5% — Белстат

24 студзеня, Позірк. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні 2024 года склала 2.693,9 рубля — на 362,1 больш (+15,5%), чым у лістападзе (2.331,8), сведчыць праведзены Позіркам аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны былі вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальная сярэднямесячная зарплата павінна быць не менш за 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).

Падзяліцца: