Мінск 22:37

За тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10%

Крыніца: domovita.by

24 студзеня, Позірк. У 2024 годзе арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 47,3 тыс. кватэр, што на 0,21% менш, чым годам раней (47,4 тыс.), і на 9,73% менш, чым у 2021-м (52,4 тыс.), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Летась у эксплуатацыю ўведзена 4 млн 390,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля (+4,64%, 4 млн 195,7 тыс.; +0,08%, 4 млн 387,2 тыс.).

Еўразійская эканамічная камісія паведамляла, што ў 2023 годзе Беларусь заняла 4-е месца сярод пяці членаў ЕАЭС па ўводу жылля ў эксплуатацыю.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: