У снежні намінальны сярэдні заробак вырас на 15,5% (падрабязна)
24 студзеня, Позірк. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні 2024 года склала 2.693,9 рубля — на 362,1 больш (+15,5%), чым у лістападзе (2.331,8), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Па ўзроўні намінальнага заробку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.792,5 рубля (у лістападзе — 3.112; +21,9%). У Мінскай вобласці ён склаў 2.703,2 (2.251,9; +20%), Гомельскай — 2.345 (2.097,5; +11,8%), Брэсцкай — 2.436,9 (2.086,5; +16,8%), Гродзенскай — 2.326,4 (2.097,9; +10,9%), Магілёўскай — 2.132,6 (1.958,9; +8,9%), Віцебскай — 2.187,1 (1.964,9; +11,3%).
Больш за ўсё было налічана работнікам сектара інфармацыі і сувязі-7.375, 5 рубля (5.770,9; +27,8%).
Далей ідуць прадстаўнікі:
сферы фінансаў і страхавання — 4.978,8 (3.411,3; +46%);
будаўніцтва — 3.143,8 (2.826,7; +11,2%);
прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 3.625,1 (2.907,8; +24,7%);
лагістыкі — 2.667,2 (2.373,4; +12,4%);
аптовага і рознічнага гандлю — 2.506,3 (2.152,8; +16,4%);
аперацый з нерухомай маёмасцю — 2.417,1 (2.063; +17,2%);
сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі — 2.036,4 (1.943,3; +4,8%);
аховы здароўя і сацыяльных паслуг — 2.072,9 (1.812,7; +14,4%);
творчасці, спорту, забаў і адпачынку — 2.047,7 (1.676,7; +22,1%);
іншых відаў паслуг — 1.982,2 (1.812,7; +9,4%);
сферы паслуг па часовым пражыванні і харчаванню — 1.951,9 (1.700,4; +14,8%);
дзейнасці ў галіне адміністрацыйных і дапаможных паслуг — 1.797,6 (1.660,6; +8,3%);
адукацыі — 1.731,6 (1.593,1; +8,7%).
Паводле звестак Белстата, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — лістападзе 2024 года павялічыліся на 9,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,5% (за 10 месяцаў — 65,6%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і інш.) — 22% (21,9%). Долі даходаў ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, а таксама ад уласнасці і іншых даходаў за месяц не змяніліся — 7,8% і 4,7% адпаведна.
Паводле звестак Белстата, у 2023 годзе рэальныя даходы выраслі на 6,3% (пры плане ўладаў 4,1%), у 2022-м было адзначана скарачэнне на 3,6% (пры плане павялічыць іх на 2%).
Спажывецкія цэны ў снежні 2024 года выраслі на 0,6%, за ўвесь мінулы год — на 5,2%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны былі вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальны сярэднямесячны заробак павінен быць не меншы за 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — не менш за 1.634).
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы назвалі выбары "прапагандысцкім шоу" і нагадалі пра палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка