Сяргяенка заклікаў не звяртаць увагі на “паклёпніцкія выдумкі” Захаду адносна выбараў
24 студзеня, Позірк. Выбаршчыкі ўдзельнічаюць у датэрміновым галасаванні “дружна, сем’ямі”, і гэта дэманструе іх стаўленне да прэзідэнцкіх выбараў, заявіў 24 студзеня журналістам праўладных СМІ старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка.
Відэафрагмент яго каментарыя апублікаваны ў тэлеграм-канале ўрада.
“Выбары мы праводзім у сваёй краіне, па сваіх законах, якія падтрыманыя ўсім беларускім народам”, — сказаў Сергяенка.
“На ўсе паклёпніцкія выдумкі, заявы, ацэнкі [Захаду], якія не адпавядаюць рэчаіснасці, я б адказаў проста-папросту… Вельмі адмоўна да гэтага стаўлюся. І жадаю ўсім не звяртаць на гэта ўвагі”, — адзначыў спікер ніжняй палаты парламента.
Выбаршчыкі, паводле яго слоў, галасуюць “за сённяшнюю <…> сучаснасць і за будучыню, а будучыні без сучаснасці няма”.
Асноўны дзень галасавання на выбарах прызначаны на 26 студзеня.
Цяперашняя прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі.
Акрамя Лукашэнкі, кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (ЛДПБ), Сяргей Сыранкоў (КПБ) і Аляксандр Хіжняк (РПТС). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, якія знаходзяцца ў турме ці за мяжой.
Шэраг дэмакратычных краін, палітычных партый і міжнародных структур заявіў аб непрызнанні выбараў у Беларусі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПраваабаронцы назвалі выбары "прапагандысцкім шоу" і нагадалі пра палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка