Мінск 02:59

Перад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

24 студзеня, Позірк. Перад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій, заявіў старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў на прэзентацыі аналітычнай справаздачы “8-ы Беларускі трэкер перамен” 24 студзеня.

Для пацвярджэння сваёй думкі Коршунаў згадаў спыненне публікацыі відэазапісаў з затрыманымі, няпоўны расклад судоў у электроннай базе Вярхоўнага суда.

“Асуджаным па палітычных артыкулах не выдаюць копій пратаколаў, што пазбаўляе іх права на абскарджванне. Актывістаў выклікаюць на допыты з папярэджаннем, што разгалошванне гэтых фактаў прывядзе да крымінальных спраў”, — сказаў Коршунаў.

Паводле яго слоў, усе гэтыя меры сведчаць пра тое, што “рэжым павялічвае ціск, адначасова імкнучыся схаваць яго маштабы”, ствараючы ілюзію стабільнасці.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: