Паводле ЦВК, за чатыры дні датэрмінова прагаласавала больш за траціну выбарцаў — новы рэкорд
24 студзеня, Позірк. 35,99% выбарцаў узялі ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах за чатыры дні датэрміновага галасавання, сцвярджае Цэнтрвыбаркам. За першы дзень паведамлялася пра 7,81%, па выніках двух дзён — 17,67%, трох — 27,15%.
Адзначаецца, што ў Брэсцкай вобласці яўка складала 37,78% (+7,12 працэнтных пункта за дзень), Гомельскай — 36,57% (+10,58), Віцебскай — 36,52% (+9,05), Мінскай — 36,50% (+9,13), Магілёўскай — 35,92% (+9,02), Гродзенскай — 35,61% (+8,58), у Мінску — 33,66% (+8,45).
Гэта рэкордная афіцыйная, але не пацверджаная незалежным назіраннем (гэты інстытут у краіне знішчаны) яўка выбарцаў за першыя чатыры дні датэрміновага галасавання для выбарчых кампаній у Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз архіўных даных ЦВК. Рэкорды фіксаваліся і ў папярэднія дні.
Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на выбарах у парламент і мясцовыя саветы ў 2024 годзе — 33,61% за чатыры дні датэрміновага галасавання.
Для параўнання: яўка па выніках чатырох дзён датэрміновага галасавання на парламенцкіх выбарах у 2019 годзе была абвешчаная на ўзроўні 27,5%, 2016-м — 24,31%, 2012-м — 19,6%, 2008-м — 18,8%, 2004-м — 13,72%.
На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года гэты паказчык склаў 32,24%, 2015-га — 28,09%, 2010-га — 17,4%, 2006-га — 22,5%.
Апошнія дзесяцігоддзі ўсе працэсы пад назвай “выбары” суправаджаюцца настойлівымі заклікамі (непублічна — патрабаваннямі, асабліва да студэнтаў) галасаваць датэрмінова. Незалежныя назіральнікі бачылі ў гэтым магчымасць для ўлады маніпуляваць галасамі выбарцаў.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне праводзіцца з 21 па 25 студзеня).
Цяперашняя кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны поўнасцю зачышчана ад рэальных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаЭксперты не чакаюць значнай палітычнай адлігі пасля выбараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі назіраецца рост даверу да ўлады і падтрымкі ўварвання РФ ва Украіну — сацдаследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, ПалітыкаПерад выбарамі ўлады спрабуюць схаваць маштабы рэпрэсій — сацыёлаг (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская ў лютым здзейсніць візіт у ПарыжМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры гады будаўніцтва кватэр у Беларусі зменшылася на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2024 годзе выраслі на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка з'яўляецца "аднаасобным лідэрам злачыннай арганізацыі" — экс-супрацоўнік ГенпракуратурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДзеянні Лукашэнкі кваліфікуюцца як тэрарызм, захоп улады і злачынствы супраць бяспекі чалавецтва — сябра КР Кірылюк (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка