Больш за 50 грамадзян Беларусі, што жывуць за мяжой, прыехала на радзіму, каб прагаласаваць, сцвярджае ЦВК
25 студзеня, Позірк. 52 грамадзяніна Беларусі, што стала жывуць за мяжой, прыехалі на радзіму, каб датэрмінова прагаласаваць у рамках мерапрыемства, якое афіцыйны Мінск заве “прэзідэнцкімі выбарамі”, вынікае з заявы старшыні Цэнтрвыбаркама Ігара Карпенкі на прэс-канферэнцыі 25 студзеня ў Мінску.
“Гэта грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Германіі, Італіі, Літвы, Польшчы, Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі, Грузіі, Францыі, Бельгіі”, — цытуе тэлеграм-канал ЦВК кіраўніка ведамства.
Як і падчас рэспубліканскага рэферэндуму 2022 года, а таксама парламенцкіх і мясцовых выбараў 2024-га, усе ўчасткі для галасавання знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Такое новаўвядзенне ўзнікла пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай на шэрагу выбарчых участкаў за мяжой.
Для галасавання беларускіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой, улады арганізавалі шэсць участкаў — у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску і Магілёве.
Карпенка паведаміў, што ў спісах на гэты момант налічваецца 6.900.959 выбаршчыкаў. З 21 па 24 студзеня, паводле сцвярджэння ЦВК, прагаласавала 35,99% грамадзян, што маюць выбарчае права.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне пачалося 21 студзеня і працягваецца пяць дзён).
Акрамя Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка