Ціханоўская: Я, вядома, застаюся з вамі плячо ў плячо, каб працягваць барацьбу дзеля роднай Беларусі
25 студзеня, Позірк. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская зняпраўдзіла інфармацыю пра свой сыход.
“Я была ў дарозе і не змагла адразу адрэагаваць на фэйкавае відэа, якое з’явілася, пра тое, што я некуды сыходжу, — адзначыла яна ў кароткім відэазвароце ў афіцыйным тэлеграм-канале. — Мае дарагія беларусы ды беларусачкі, я, вядома, застаюся з вамі плячо ў плячо, каб працягваць нашу барацьбу дзеля нашай роднай Беларусі”.
Як паведамляў “Позірк”, 25 студзеня, перад асноўным днём галасавання на мерапрыемстве, якое афіцыйны Мінск называе “прэзідэнцкімі выбарамі”, у інтэрнэце пачалі актыўна распаўсюджваць фэйкавы відэазапіс пра “сыход” Ціханоўскай і “перадачу паўнамоцтваў” Паўлу Латушку.
Першакрыніцай запісу, створанага, верагодна, пры дапамозе штучнага інтэлекту, паслужыў тэлеграм-канал, які мімікруе пад афіцыйны рэсурс Ціханоўскай. Падробку сярод іншага выдае імя, якое адрозніваецца ад афіцыйнага, — @tsikhanoyskaya замест @tsikhanouskaya.
Відэазапіс стаў актыўна прасоўвацца ў тым ліку ў тэлеграм-каналах беларускіх дыяспар.
Галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка пацвердзіў “Позірку“, што ні пра што падобнае Ціханоўская не заяўляла.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка