Кіраўніца дыпламатыі ЕС: У Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці
26 студзеня, Позірк. “У [Аляксандра] Лукашэнкі няма ніякай легітымнасці”, — заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Каллас, каментуючы мерапрыемства 26 студзеня ў Беларусі, якое афіцыйны Мінск заве “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Палітык адзначыла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што “Лукашэнка чапляецца за ўладу ўжо 30 гадоў” і мае намер зноў “прызначыць сябе на чарговых фіктыўных выбарах”. “Гэта абуральнае зневажанне дэмакратыі”, — падкрэсліла кіраўніца дыпламатыі ЕС.
22 студзеня Еўрапейскі парламент (ЕП) прыняў рэзалюцыю аб непрызнанні гэтай электаральнай працэдуры ў Беларусі і легітымнасці Лукашэнкі. 25 студзеня прэзідэнт ЕП Раберта Метсола назвала кампанію фікцыяй і звярнулася да народа Беларусі: “Трымайцеся, мы вас падтрымліваем, час дыктатуры скончыцца. Дэмакратыя пераможа”.
МЗС Беларусі абвінаваціла структуры ЕС ва ўмяшанні ў выбары.
Цяперашняя кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
Апрача Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЗа фатаграфаванне бюлетэня ў Мінску заведзена 10 адміністрацыйных спраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы вядуць перамовы з ЕС аб павелічэнні падтрымкі беларускіх незалежных СМІ — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка