Мінск 08:51

Беларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у 2024 годзе

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

26 студзеня, Позірк. Беларусь з паказчыкам 5,16% заняла сёмае месца па росце спажывецкіх цэн у 2024 годзе на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак нацыянальных органаў статыстыкі.

Вышэй, чым у Беларусі, інфляцыя ў 2024 годзе была ва Украіне (12%), Узбекістане (9,8%), Расіі (9,52%), Казахстане (8,6%), Малдове (6,97%) і Кыргызстане (6,3%).

За Беларуссю — Азербайджан (4,9%), Эстонія (3,9%), Таджыкістан (3,6%), Латвія (3,3%), Літва (2,1%), Грузія (1,9%) і Арменія (1,5%).

Туркменістан шэсць гадоў не публікуе звесткі пра інфляцыю.

У 2023 годзе спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 5,84% (пятае месца на тэрыторыі былога СССР), у 2022-м — на 12,83% (дзявятае), 2021-м — на 9,97% (таксама дзявятае), 2020-м — на 7,36% (пятае), за апошнія пяць гадоў — на 48,27%.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: