Лукашэнка пра рэзалюцыю ЕП з непрызнаннем выбараў у Беларусі: Як можна ацэньваць нешта, якога няма наогул
26 студзеня, Позірк. Сваё стаўленне да прынятай 22 студзеня рэзалюцыі Еўрапейскага парламента з непрызнаннем арганізаваных рэжымам у Мінску “прэзідэнцкіх выбараў” на прэс-канферэнцыі 26 студзеня выказаў Аляксандр Лукашэнка.
“Хачу сказаць, што гэта поўзанне перад старэйшымі братамі ў Вашынгтоне, — заявіў ён (на падставе жывой трансляцыі беларускага тэлебачання). — Калі вы ўжо сапраўды так прынцыпова ставіцеся да выбараў, дык вы што-небудзь скажыце пра амерыканскія выбары. Страшна. А тут можна, ведаючы, што нічога ня будзе. Ну выказаліся, нават у Амерыцы смех гэта выклікала ў асобных адмыслоўцаў у гэтым плане”.
“Калі ад вас я пачуў вашае тлумачэнне, нашых адмыслоўцаў, я зразумеў, што мне няма чаго дадаць. Вы абсалютна правільна гэта ацанілі. Як можна ацэньваць нешта, якога няма наогул… і якое яшчэ не адбылося. Гэта значыць, што хлопцы як заўсёды, відаць, там паспяшаліся і наляпалі, што потым давядзецца ад гэтага адмывацца”, — дадаў ён.
Пазіцыю Еўрапарламента ён заклікаў “успрымаць як дадзенасць”: “Заявілі і заявілі”.
“І потым, давайце абсалютна шчыра, гэта што нам моцна нашкодзіла? Не. Нават шчыра скажу, гэта нам нават выгадна, — лічыць спікер. — Яны самі сябе паказалі ў гэтым свеце. Дзякуй ім”.
Паводле слоў Лукашэнкі, беларускія ўлады пра дзеянні структур ЕС “задоўга ведалі”. “Нашы збеглыя, якіх там колькі ўжо (напэўна, мільёнаў пяць нашых там, ніяк не можам палічыць, колькі іх, зыходзячы з заяў), яны на чале са сваімі “лідарамі і лідаркамі” аб’ехалі Вашынгтон, Брусель і іншыя сталіцы, слёзна прасілі не прызнаваць, — сказаў ён. — Больш за тое, некалькі варыянтаў гэтых заяў нашы там пісалі — ціхушкі, лахушкі (так Лукашэнка скажае прозвішчы сваіх апанентаў за мяжой — Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. — “Позірк”.). Вось з іх падачы, я думаю, яны і прынялі падобную заяву”.
“Кошт гэтай заявы — нуль. Нават калі б гэта было па сутнасці і адпавядала б рэчаіснасці. Нуль! Мы праводзім выбары для свайго народа і ў канцы дня, я спадзяюся, да раніцы мы будзем ведаць усе ацэнкі і зробім адпаведныя высновы. Падабаецца некаму, не падабаецца, што ў нас тут пяць кандыдатаў, што ў чарговы раз балатуецца прэзідэнт, у чарговы раз, як яны кажуць, ён можа перамагчы… Народ выкажацца, мы для народа праводзім”, — сказаў Лукашэнка.
Цяперашняя кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў ды інш.
Апрача Лукашэнкі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта зарэгістраваныя лідары трох праўладных партый — Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) і Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці). Яшчэ адзін кандыдат — былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая, якая пазіцыянуе сябе як “дэмакратычную альтэрнатыву”, аднак крытыкуе не Лукашэнку, а яго апанентаў, што знаходзяцца ў турме або за мяжой.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
22 студзеня Еўрапарламент (ЕП) прыняў рэзалюцыю пра непрызнанне гэтай электаральнай працэдуры ў Беларусі і легітымнасці Лукашэнкі. 25 студзеня прэзідэнт ЕП Раберта Метсола назвала кампанію фікцыяй і звярнулася да народа Беларусі: “Трымайцеся, мы вас падтрымліваем, час дыктатуры скончыцца. Дэмакратыя пераможа”.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЗа фатаграфаванне бюлетэня ў Мінску заведзена 10 адміністрацыйных спраўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы вядуць перамовы з ЕС аб павелічэнні падтрымкі беларускіх незалежных СМІ — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка