Лукашэнка адмаўляе, што хвалі памілаванняў палітвязняў — сігнал Захаду
26 студзеня, Позірк. “Што да палітзняволеных, вы нікому не верце, што на мяне нехта націснуў”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі ў БДУФК пасля галасавання на мерапрыемстве, якое ўлады завуць “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Пра гэта ён заявіў у кантэксце адказу на пытанне, ці варта чакаць у найбліжэйшыя месяцы новых памілаванняў асуджаных з палітычных матываў.
“[Не верце,] што нехта з беглых (мы ўвогуле з імі не маем ніякіх стасункаў), што яны мяне папрасілі ці націснулі. Ды не! — сцвярджае спікер (на падставе жывой трансляцыі на тэлеканале “Першы інфармацыйны”). — Мы ж адпусцілі людзей, якія папрасілі гэта. Мая была ўмова — давайце паглядзім. Ёсць жа хворыя, ёсць старыя — якія яны рэвалюцыянеры? Ну, парушылі закон. Ці ў турме будуць сядзець, ці мы іх там адпусцім на іх жа хлябы, карміць не будзем. Я зыходзіў прагматычна з гэтай сітуацыі”.
“Публічна вам заяўляю, што мы не жадаем выкарыстоўваць працэс вызвалення гэтых крымінальнікаў дзеля таго, каб даць сігнал Захаду. Ды пляваць я хацеў на гэты Захад. Паслухайце мяне, у мяне абсалютна няма ніякага жадання. Мы жывем, так, цяжка, санкцыі — гэта заўсёды нялёгка. Але мы дамовіліся са сваімі партнёрамі: “Давайце будзем разам”, — сказаў Лукашэнка, удакладніўшы, што мае на ўвазе Расію, Кітай ды іншыя краіны. — Не хочуць мяне бачыць у Польшчы — слухайце, ну пераб’юся я неяк, вытрымаю”.
Разважаючы пра стаўленне асуджаных, якіх ён у чарговы раз назваў палітвязнямі, да магчымасці памілавання, спікер заявіў, што тыя нібыта ў сумневах праз неабходнасць “папрасіць дыктатара” і прызнаць віну.
“Хлопцы, усё ў вашых руках. Прасіце — будзем разглядаць, — сказаў ён. — Апошніх 15 ці колькі там вызвалілі. Па-мойму, там больш за 10 увогуле адмовілі. Прасілі, але мы адмовілі. Ужо там не толькі палітвязні, як вы кажаце (мы не маем палітычных артыкулаў). <…> Ніякія яны не палітвязні. Яны парушылі Крымінальны кодэкс. Калі некаму цікава гэта, мы можам крымінальную справу зараз паказаць, якія артыкулы закона парушаныя. Можна сказаць, што закон у нас кепскі, але ён закон”.
“Таму вызваляем мы гэтых людзей <…> выключна з прынцыпаў гуманнасці, а не таму, што нехта захацеў. Ну, просяць нас і Злучаныя Штаты Амерыкі, і іншыя. Яны малайцы ў гэтым плане, яны абараняюць… У нас жа і амерыканскія грамадзяне [у зняволенні] маюцца. Мы іх чуем наўпрост, без усялякіх нашых “опаў” (апазіцыянераў. — “Позірк”.) вядзем з імі дыялог. Я думаю, і там, і тут людзі разумныя — дамовімся. Калі яны там не забівалі ў нас, не гвалтавалі, мы разгледзім гэтае пытанне, але калі яны груба парушылі Крымінальны кодэкс, я не магу гэта зрабіць, таму што заўтра мяне пачнуць <… > квасіць, я гэтага таксама не хачу”, — дадаў Лукашэнка.
18 студзеня Лукашэнка памілаваў 23 палітвязняў, 24 студзеня — яшчэ пятнаццаць чалавек, сярод якіх 8 людзей, якія “здзейснілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Летась было восем хваляў памілаванняў. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра вызваленне яго “цяжкахворых апанентаў”, пасля чаго стала вядома пра выхад на волю 18 палітвязняў. Пазней ён падпісаў шэраг указаў аб памілаванні асуджаных за “злачынствы пратэстнай” або “экстрэмісцкай скіраванасці” (на падставе ўказа ад 16 жніўня вызвалена 30 чалавек, 4 верасня — 30, 16 верасня — 37, 7 лістапада — 31, 20 лістапада — 32, 9 снежня — 29, 28 снежня — 20).
Разам з тым людзей у краіне па-ранейшаму затрымліваюць з палітычных матываў, суды рэгулярна выносяць прыгаворы па справах палітычнага характару. Праваабаронцы канстатавалі ўзмацненне рэпрэсій напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных рэжымам Лукашэнкі на 26 студзеня 2025 года.
На 26 студзеня беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.245 чалавекі. Насамрэч людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
Улады адмаўляюць наяўнасць у Беларусі палітвязняў, спасылаючыся на тое, што ў Крымінальным кодэксе няма “палітычных” артыкулаў. Разам з тым дзясяткі розных крымінальных артыкулаў выкарыстоўваюцца для пераследу з палітычных матываў; тысячы людзей, асуджаных за ўдзел у пратэстах, крытыку і праяву непрымання рэжыму Лукашэнкі, заклеймаваныя “экстрэмістамі” і “тэрарыстамі”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка