Лукашэнка, які ліквідаваў апазіцыйныя партыі, заяўляе, што іх у Беларусі “ніколі не гнабілі”
26 студзеня, Позірк. Беларусь з’яўляецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, дзе ўлады “ні адну партыю ніколі не гнабілі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі.
“Нават Беларускі Народны Фронт. Нават [заснавальніка БНФ] Зянона Пазьняка, чый пункт гледжання цалкам адрозніваецца ад майго, я яго нават павіншаваў з юбілеем нядаўна. І прызнаю, што гэта сапраўдны рэвалюцыянер”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
“Калі б тая палітыка, якую яны праводзілі ў сярэдзіне 90-х, [была рэалізаваная], мы б ужо даўно ваявалі з вамі, — звярнуўся ён да карэспандэнта “Бі-бі-сі” Стыва Розенберга. — Але мы нават іх не ціснулі. Тым больш камуністаў. У нашых цяперашніх камуністаў гэта наогул палітыка справядлівасці, гэта наша палітыка. Чаго яны супраць мяне будуць галасаваць?”
Словы Лукашэнкі не адпавядаюць рэчаіснасці.
У канцы 2022 года ён заявіў, што “на палітычным полі краіны павінны працаваць толькі тыя партыі, дзейнасць якіх адпавядае асноўным прынцыпам унутранай і знешняй палітыкі”. У лютым 2023-га ён падпісаў закон, які зрабіў больш жорсткімі патрабаванні да палітычных сілаў і абавязаў усе існуючыя партыі прайсці працэдуру перарэгістрацыі.
У выніку ўлетку і ўвосень 2023 года было скасавана 12 палітычных сіл — Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ, Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская партыя “Зялёныя”, партыя “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”, Рэспубліканская партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды, Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя “Грамада”, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Беларуская аграрная партыя (самаліквідавалася).
Многія члены апазіцыйных партый былі рэпрэсаваныя ў сувязі з падзеямі 2020 года, былі прызнаныя палітвязнямі, вымушана пакінулі Беларусь.
У краіне засталося чатыры праўладныя партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Лідары трох апошніх удзельнічаюць у прэзідэнцкіх выбарах, не хаваючы сваёй падтрымкі Лукашэнкі.
10 снежня 2024 года начальніца ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый Міністэрства юстыцыі Алена Кірычэнка заявіла, што палітычная сістэма ў Беларусі перабудаваная, дзяржава “вызвалілася ад выпадковых спадарожнікаў”.
“Сітуацыя ў нас у краіне прагназуемая, — заявіла яна. — Нармальна, што ў нас чатыры палітычныя партыі, у якіх у прынцыпе адны і тыя ж мэты і задачы. Яны ўсе накіраваныя на канструктыў”.
На думку чыноўніцы ранейшая “разнастайнасць палітычных партый” паказала сваю “безгрунтоўнасць”.
“Асобныя партыі ў нас існавалі на нейкіх асобах, — сцвярджае Кірычэнка. — Не скажу, што яны былі нейкія значныя і годныя… Але вось былі партыі аднаго чалавека. Была такая партыя, якую ўзначальваў Зянон Пазьняк (Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя — БНФ, — “Позірк”.), які ўжо працяглы час знаходзіцца на тэрыторыі іншай дзяржавы. Ці патрэбныя нам такія партыі? Час паказаў, што не”.
Пазняку 24 красавіка 2024 года споўнілася 80 гадоў. Апошнім часам ён выступае супраць санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска і крытыкуе прадстаўнікоў дэмакратычных сіл.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа год колькасць суб'ектаў гаспадарання зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём практычна на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе жыллё было больш даступным жыхарам Гомельскай вобласці, менш за ўсё — жыхарам сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУдзел дэмсілаў у працы ПАСЕ дапаможа прасоўваць пытанні Беларусі ў Савеце Еўропы — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага стратных арганізацый вырасла ў чатырох рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка