Смерць польскага салдата і лёс Пачобута — гэта “такая дробязь, якую мы заўсёды можам вырашыць” — Лукашэнка
26 студзеня, Позірк. “Жыць дружна” прапанаваў Польшчы Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 26 студзеня.
“Калі вы хочаце, каб зусім было добра, здымайце санкцыі, давайце супрацоўнічаць”, — сказаў ён.
“Салдат, якога вы там забілі ці вашы забілі (смяротна паранены нелегальным мігрантам вайсковец на мяжы з Беларуссю Матэвуш Сітэк. — “Позірк”.), Пачобуты і іншае — гэта такая дробязь, якую мы заўсёды можам вырашыць”, — дадаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Польшча адмовілася будаваць у Беларусі цэнтры для мігрантаў і ў цэлым адмовілася ад супрацоўніцтва з Мінскам у сферы міграцыі.
Праз Беларусь, сказаў ён, “ідзе сотая, можа тысячная доля мігрантаў” у параўнанні з тым, колькі іх трапляе ў ЕС праз Міжземнае мора. Лукашэнка прапанаваў Польшчы, якая не мае выхаду да Міжземнага мора: “Вы там спачатку разбярыцеся, навошта рабіць з гэтага (міграцыйнага крызісу. — “Позірк”.) фэйкавую глабальную палітыку і вінаваціць беларусаў”.
Лукашэнка назваў будаўніцтва Польшчай загароды на мяжы з Беларуссю “поўнай карупцыяй” і заявіў, што пераадоленне бар’ера займае ў мігранта 10–15 хвілін. Паводле яго сцвярджэння, мігранты плацяць польскім вайскоўцам, каб прайсці мяжу.
“Нам гэта нялёгка, розныя людзі ідуць [праз мяжу]. Дзякуй богу, яны ў нас злачынстваў не здзяйсняюць. Яны ў вас здзяйсняюць злачынствы, так вы іх ловіце і карайце па законе. Дык вы ж іх забіваеце і закопваеце ў лесе”, — сказаў Лукашэнка.
“Паверце, — дадаў ён, — у Беларусі больш ніколі не будзе іншага прэзідэнта, які б так хацеў добрых адносін з палякамі. Якая ганарлівасць польская вас сёння адолела? Чаму вы так да нас ставіцеся? <…> Нам сваёй зямлі хапае, у нас няма неабходнасці на вас нападаць або супраць вас весці вайну”.
Лукашэнка заклікаў Польшчу “гандляваць, зямлю араць і купляць трактары, а не танкі” і заклапаціцца выбарамі ў сваёй краіне, а не беларускімі. Заявіўшы, што Польшча рыхтуе супраць Беларусі “інтэрвенцыю”, прамоўца сказаў, што вымушаны ўмацоўваць мяжу.
Пры гэтым ён выказаў меркаванне, што Польшча можа прэтэндаваць на тэрыторыю Заходняй Украіны: “Не трэба лезці ва Украіну. Заходняя Україна — гэта Украіна, яна ўжо ніколі не будзе Польшчай, як і Заходняя Беларусь”. Паводле слоў Лукашэнкі, у выпадку тэрытарыяльных прэтэнзій на ўкраінскія землі, Польшча будзе “мець справу з Беларуссю і з Расіяй”.
Польскія ўлады на афіцыйным узроўні не заяўлялі аб тэрытарыяльных прэтэнзіях да Украіны, Варшава падтрымлівае Кіеў у супраціве расійскай агрэсіі.
Пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага на мяжы з Беларуссю, стала вядома 6 чэрвеня 2024 года. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, ён зазнаў напад мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавора журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (Бераставіца).
Раней Лукашэнка заяўляў, што Варшава адмаўляецца весці перамовы па вызваленні Пачобута.
13 чэрвеня 2024 года на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона (11 верасня тэрмін яе дзеяння быў падоўжаны на чарговыя 90 дзён). Польскія ўлады спачатку паведамлялі, што са з’яўленнем буфера патокі нелегалаў значна скараціліся, аднак 26 верасня віцэ-прэм’ер — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў пра ўзмацненне ціску на мяжы.
10 снежня ўступіла ў сілу пастанова аб прадаўжэнні яшчэ на 90 дзён функцыянавання буфернай зоны на мяжы з Беларуссю.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
У 2024 годзе суседнія краіны ЕС папярэдзілі 36.291 спробу незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, у 2023-м — 42.078.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк”.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка