Мінск 20:19

АПК заявіў аб стварэнні Фонда сацыяльнай падтрымкі беларусаў

Фота: "Позірк"

26 студзеня, Позірк. Аб стварэнні Фонда сацыяльнай падтрымкі беларусаў паведаміў 26 студзеня кіраўнік апарата Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Валерый Мацкевіч, выступаючы на форуме “Беларусы годныя лепшага” ў Варшаве.

Паводле яго слоў, з дапамогай фонду АПК плануе стварыць “устойлівую сістэму дапамогі беларусам”.

“Фонд будзе працаваць па двух асноўных накірунках”, — адзначыў Мацкевіч. Першы кірунак, удакладніў ён, — гэта “экстраная дапамога”, якая тычыцца медыцыны і гуманітарнай падтрымкі.

Другім кірункам ён прадстаўнік кабінета назваў доўгатэрміновую працу.

“Гэта праграмы, якія будуць прадугледжваць адукацыю і дапамогу ў пошуку працы тым людзям, якія трапілі ў складаныя абставіны жыцця. Я думаю, ёсць людзі, якія пасля вымушанай эміграцыі сутыкаліся з такімі выклікамі”, — сказаў Мацкевіч.

Ён адзначыў, што досвед працы фонду “ляжа ў аснову новай сацыяльнай палітыкі беларуская дзяржавы”.

“Мы зможам выкарыстоўваць адпрацаваныя механізмы, якія будуць падрыхтаваныя працай гэтага фонда, каб аднавіць нашу краіну і абараніць кожнага яе грамадзяніна”, — падкрэсліў кіраўнік апарата АПК.

Падзяліцца: