Лукашэнка не быў і не будзе легітымным прэзідэнтам — Наўседа
26 студзеня, Позірк. Кампанію, якая адбываецца ў Беларусі, “нельга назваць прэзідэнцкімі выбарамі”, заявіў у сацыяльнай сетцы Х прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.
“Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз выкарыстоўвае атрыбуты дэмакратыі, каб застацца ва ўладзе. Але ён не з’яўляецца — і пасля сённяшніх падзей не будзе — легітымным прэзідэнтам Беларусі”, — падкрэсліў Наўседа.
Паводле яго слоў, народ Беларусі заслугоўвае лепшага жыцця: “Яны заслугоўваюць таго, каб абіраць сабе лідараў на свабодных і справядлівых выбарах. Быць свабоднымі ад масавага пераследу і запалохвання. Жыць у краіне, якая не падпарадкоўваецца Расіі палітычна, эканамічна і ў вайсковым сэнсе”.
Літва падтрымае беларускую грамадзянскую супольнасць, якая імкнецца да дэмакратыі, адзначыў ён.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў у сацсетцы Х, што выбары ў Беларусі не маюць нічога агульнага з дэмакратычным волевыяўленнем грамадзян.
“Мы працягнем гучна казаць пра рэпрэсіі дзейнага рэжыму і яго ўцягнутасць у вайну Расіі супраць Украіны, на якую ідзе адказ у выглядзе санкцый”, — падкрэсліў ён.
Ён таксама адзначыў, што Літва і надалей мае намер падтрымліваць дэмакратычныя сілы, каб Беларусь была “свабоднай і квітнеючай дзяржавай”.
У Беларусі 26 студзеня праходзіць асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта. Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчана ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў і інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа год колькасць суб'ектаў гаспадарання зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём практычна на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе жыллё было больш даступным жыхарам Гомельскай вобласці, менш за ўсё — жыхарам сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУдзел дэмсілаў у працы ПАСЕ дапаможа прасоўваць пытанні Беларусі ў Савеце Еўропы — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага стратных арганізацый вырасла ў чатырох рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка