Пазьняк назваў выбары “спецаперацыяй ваеннага кшталту”
26 студзеня, Позірк. “Спецаперацыяй фактычна ваеннага кшталту” назваў сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі кіраўнік руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк на арганізаваным гэтай структурай мітынгу ў Варшаве 26 студзеня.
У краіне “не дзейнічае заканадаўства, Канстытуцыя, дзейнічае толькі воля той хунты, якая распараджаецца”, сказаў палітык.
Засакрэчаны спісы членаў выбарчых камісій, няма незалежных назіральнікаў, “людзей палохаюць, каб яны абавязкова пайшлі на выбары”, пералічыў Пазьняк.
“Пастаўлены на вушы міліцыя, спецназ, ветэраны міліцыі і нават войска, — дадаў ён. — Гэта ўсё паказвае, што рыхтуецца спецаперацыя фактычна ваеннага кшталту. Я не ведаю такога выпадку, каб задзейнічаны былі войскі у час выбараў”.
Пазьняк выказаўся за байкот выбараў і раскрытыкаваў палітыкаў, якія заклікаюць удзельнічаць у іх і галасаваць супраць усіх.
“Усе ведаюць, што выбараў няма. Але калі людзі не пойдуць на выбары, то як іх сфальсіфікаваць?” — лічыць ён.
Паводле сцвярджэння Пазьняка, “увесь час, на працягу ўсіх гэтых псеўдавыбараў псеўдаапазіцыя, якая падпарадкоўваецца фактычна Маскве, пачынаючы з 2000 года, калі яна была створана, ставіла задачу, каб людзі ішлі на выбары, увесь час гналі”.
“Сёння тое самае. І, здаецца, вось людзі. Іх выгналі з Беларусі, яны вымушаныя былі выехаць сюды… Праўда, яны працавалі ў гэтай жа сістэме — усялякія там, у МЗС якія працавалі, былі там міністрамі культуры, амбасадарамі і гэтак далей”, — заявіў палітык, маючы на ўвазе намесніка кіраўніка Аб’яднанвга пераходнага кабінету Паўла Латушку, але не называючы яго імя.
“Тут яны сталі вялікімі дэмакратамі. І што яны робіць? <…> Яны заклікаюць адсюль, з Варшавы: “Ідзіце на выбары, выкрасліце ўсіх”, — дадаў кіраўнік “Вольнай Беларусі”.
На думку Пазьняка, Аляксандр Лукашэнка “ведае, што ўвесь народ супраць яго”: “У 2020 годзе мы гэта даказалі, калі мільёны людзей выйшлі на вуліцы”.
Пазьняк выказаўся супраць эканамічных санкцый у адносінах да Мінска, бо яны “прывялі да таго, што эканоміка ўся пайшла ў Расею”.
Таксама палітык прапанаваў “выставіць народную альтэрнатыву” ад беларусаў на гіпатэтычных перамовах па Украіне.
Акцыя каля помніка Тадэвушу Касцюшку ў цэнтры польскай сталіцы сабрала каля 60 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка