Кіраўнік МЗС Германіі пра беларускія выбары: Гэта горкі дзень для ўсіх, хто прагне свабоды і дэмакратыі
26 студзеня, Позірк. Замест свабодных і сумленных выбараў, а таксама жыцця без страху і самавольства беларусы штодня сутыкаюцца з прыгнётам, рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека. Так кіраўнік МЗС Германіі Аналена Бербок пракаментавала ў сацсетцы “Х“ (“Твітар“) выбары, якія прайшлі ў Беларусі 26 студзеня.
Бербок падкрэсліла, што гэта “горкі дзень для ўсіх, хто прагне свабоды і дэмакратыі“, адзначыўшы, што народ Беларусі “не меў выбару”.
Міністр замежных спраў Германіі нагадала, што “больш за 1.200 чалавек у Беларусі працягваюць заставацца ў турме толькі таму, што ў іх хапіла смеласці выказаць сваё меркаванне”, заклікала да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення жорсткіх рэпрэсій.
Бербак адзначыла, што мужнасць дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і “адважных беларусаў“ выклікае “глыбокую павагу“.
“Яны паказваюць нам, наколькі важная барацьба за нашу дэмакратыю ў Еўропе. Еўрапейская сям’я трымае свае дзверы адкрытымі-для дэмакратычнай і свабоднай Беларусі”, — падкрэсліла міністр.
Ціханоўская падзякавала кіраўніку МЗС Германіі за падтрымку народа Беларусі. Дэмлідар адзначыла, што “прага да свабоды і дэмакратыі аб’ядноўвае нас усіх у Еўропе”. “Разам мы змагаемся за Беларусь, заснаваную на справядлівасці, правах чалавека і годнасці”, — напісала яна.
Цяперашняя кампанія праходзіла пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць аб імітацыі канкурэнцыі. З крытыкай выбараў выступілі Еўрапарламент, ЗША, шэраг іншых дэмакратычных дзяржаў і інш.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка