Распачаты прыём заявак на атрыманне “пашпарта новай Беларусі”
26 студзеня, Позірк. Пра пачатак прыёму перадзамоваў на атрыманне “пашпарта новай Беларусі” паведаміў на форуме “Беларусы вартыя лепшага” 26 студзеня ў Варшаве галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Падаць заяўку можна на сайце праекта.
“Пасля верыфікацыі вы атрымаеце пацверджанне. [Пасля гэтага] прызначаецца дата і праз тыдзень атрымліваеце дакумент”, — сказаў Вячорка.
Да 31 сакавіка, паводле яго слоў, будуць завершаныя “ўсе неабходныя аўдыты” праекта, у тым ліку праверка сістэмы бяспекі пры захоўванні асабістых даных грамадзян.
Да “канца лета, да жніўня” дэмсілы будуць весці перамовы з уладамі дэмакратычных краін адносна статусу дакумента, дадаў дарадца Ціханоўскай.
“Пасля гэтага мы будзем мець разуменне, у якіх краінах ёсць прагрэс па статусе пашпарта”, — удакладніў ён.
Праца па пашпарце “нарошчваецца” без “афіцыйнага прызнання” пашпарта, каб стварыць базу грамадзян, якія жадаюць атрымаць дакумент, сказаў Вячорка.
“Наша задача — каб да канца года пашпарт быў унесены з тым ці іншым статусам у базу Еўрасаюза”, — падкрэсліў палітык.
Пры гэтым, паводле яго слоў, прыярытэтам дэмсіл застаюцца пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой: “Пашпарты замежніка, ВНЖ, каб не патрабавалі апастыль, каб надавалі міжнародную абарону… Каб людзі, якія пакінулі Беларусь праз рэпрэсіі, не пакутавалі ў іншых краінах”.
Вячорка падкрэсліў, што праца па рэалізацыі праекта “пашпартыановай Беларусі” з’яўляецца “доўгатэрміновай”. “І мы будзем яго рабіць у любым выпадку, каб давесці да канца. Гэта наш пашпарт. Адно не супярэчыць іншаму”, — адзначыў дарадца Ціханоўскай.
Друкаваць “пашпарты новай Беларусі” плануецца ў створаным у Вільнюсе Беларускім пашпартным цэнтры, “разглядаецца магчымасць стварэння аналагічных цэнтраў у Польшчы і, магчыма, Украіне”, паведаміў 14 студзеня дырэктар праекта Марус Гудэлайціс.
Заяўкі на выраб і выдачу пашпартоў пачнуць прымаць 26 студзеня, сказаў ён. Будучы статус пашпарта, паводле слоў Гудэлайціса, “падлягае абмеркаванню”, падарожнічаць з ім “будзе нельга да ўключэння яго ў базы трэвел-дакументаў”.
19 студзеня прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў журналістам пра неабходнасць абмеркаваць падрабязнасці праекта “пашпарта новай Беларусі”. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падабенства літоўскага герба “Віціс” і беларускага гістарычнага герба “Пагоня”, намаляванага на вокладцы “пашпарта новай Беларусі”, не варта перабольшваць.
Раней дэпутаты ад партыі “Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы” Аўдронюс Ажубаліс, Лаўрынас Кашчунас, Валдас Ракуціс, Казіс Старкявічус і Арвідас Поцюс выказалі занепакоенасць з нагоды нібыта выявы дзяржаўнага герба Літвы на “пашпарце новай Беларусі” і папрасілі МЗС “прааналізаваць сітуацыю”.
Аб праекце “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года.
У сакавіку 2024 года АПК паведаміў аб завяршэнні стварэння “пашпартнага цэнтра” і фарміравання “каманды прафесіяналаў”, якая будзе займацца праектам.
28 траўня Беларускі расследвальніцкі цэнтр апублікаваў даследаванне “Пашпарт новай Беларусі” і стары “кашалёк” Лукашэнкі. Як кампанія — распрацоўшчык дакумента звязана з Віктарам Шаўцовым”. Журналісты БРЦ сцвярджалі, што літоўскае прадпрыемства Garsų Pasaulis звязанае з блізкім да Лукашэнкі бізнесменам, а Геральдычную раду ўзначальвае былы супрацоўнік беларускага МУС.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа год Беларуская эканоміка страціла больш за 10 тыс. работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская заклікала ЕС уключыць "дэмакратычную Беларусь" у праграмы Усходняга партнёрства (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства27 студзеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 27 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага продажаў тавараў айчыннай вытворчасці ў 2024 годзе знізілася да 56,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка