Ціханоўская падзякавала ЕС за прыхільнасць мэтанакіраваным мерам супраць рэжыму Лукашэнкі
27 студзеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы “Х“ падзякавала вярхоўнаму прадстаўніку Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кае Калас і камісару ў пытаннях пашырэння ЕС Марце Кос за падтрымку дэмакратыі, правоў чалавека і свабоднай Беларусі ў апублікаванай 26 студзеня сумеснай заяве.
Дэмлідар адзначыла, што “глыбока шануе“ прыхільнасць ЕС “мэтанакіраваным мерам супраць рэжыму” і яго жыццёва важную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сіл у выгнанні і беларускай культуры.
Фіктыўныя выбары, адзначыла Ціханоўская, “яшчэ раз даказваюць, што рэжым баіцца волі народа”.
“Мы даможамся таго, што аднойчы беларусы змогуць выбіраць сваіх лідараў на свабодных і справядлівых выбарах“, — падкрэсліла дэмакратычны лідар.
Беларусы “належаць еўрапейскай сям’і“, адзначыла Ціханоўская, дадаўшы: “Разам мы забяспечым вяртанне нашай краіны туды, дзе ёй самае месца — у сэрцы свабоднай, дэмакратычнай і адзінай Еўропы”.
“Ваша салідарнасць умацоўвае наш шлях да свабоды”, — падкрэсліла Ціханоўская.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка28 студзеня Польшча спыніла рэкордную за паўтара месяца колькасць спробаў незаконнага пераходу мяжы з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаАрганізацыі толькі дзвюх абласцей і Мінска павялічылі чысты прыбытак — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваДругі дзень запар у Беларусі абнаўляецца гістарычны рэкорд цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка