За Лукашэнку прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў — ЦВК (дапоўнена)
Дададзеныя лічбы праўладнага экзіт-полу і суадносіны галасоў за Лукашэнку і Уладзіміра Пуціна на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Расіі
27 студзеня, Позірк. За Аляксандра Лукашэнку на “выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў, заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ноччу 27 студзеня.
Паводле яго слоў, за Сяргея Сыранкова (Камуністычная партыя Беларусі) аддадзена 3,21% галасоў, Алега Гайдукевіча (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 2,02%, Ганну Канапацкую (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016-2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 1,86%, Аляксандра Хіжняка (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 1,74%. Супраць усіх — 3,60%.
Лічба за Лукашэнку абвешчаная меншая, чым за Уладзіміра Пуціна на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Расеі ў 2024 годзе (87,28%). Праўладны экзіт-пол даваў Лукашэнку больш галасоў, чым Пуціну — 87,6%. У Сыранкова было 2,7%, Гайдукевіча — 1,8%, Канапацкай — 1,6%, Хіжняка — 1,2%, супраць усіх — 5,1%. Найбольшая хібнасць — у галасах супраць усіх (1,5 працэнтных пункта ў бок змяншэння). Менавіта да такога галасавання заклікаў Аб’яднаны пераходны кабінет Святланы Ціханоўскай.
Яўка выбаршчыкаў склала 85,70% агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, паведаміў раней ЦВК. Гэта больш, чым у 2020 годзе (84,38%), але менш, чым у рэкордным 2006-м (92,94%).
Датэрмінова прагаласавала 41,81% (новы рэкорд).
У Магілёўскай вобласці афіцыйная яўка склала 92,64%, у Гомельскай — 91,54%, Брэсцкай — 90,56%, Гродзенскай — 89,28%, Мінскай — 86,71%, Віцебскай — 86,39%, у Мінску — 69,72%.
Дэмакратычныя краіны адмовіліся прызнаваць сёмыя выбары прэзідэнта Беларусі.
У 2020 годзе за Лукашэнку, паводле сцвярджэння ЦВК, прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў, за Канапацкую — 1,67%.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе было звольнена на 5,12% работнікаў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год у Беларусі стала менш дзіцячых садкоў, школ і ВНУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі доля работнікаў ва ўзросце да 30 гадоў скарачаецца восем гадоў запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства