Кіраўнік фонду BySol: Нічога не змянілася, працуем далей
27 студзеня, Позірк. “Ёсць хлусня, ёсць жахлівая хлусня, ёсць статыстыка, а ёсць 86,82%”, — такім чынам кіраўнік фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак адрэагаваў на даныя Цэнтрвыбаркама, які сцвярджае, што столькі выбаршчыкаў аддало галасы за Аляксандра Лукашэнку на мерапрыемстве, якое яго рэжым называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Паводле слоў Стрыжака, для арганізацыі “нічога не змянілася”, BySol працягвае працаваць далей.
На форуме “Беларусы годныя лепшага”, які прайшоў напярэдадні ў Варшаве, ён паведаміў, што фонд штогод атрымлівае ахвяраванні ад 25 тыс. чалавек. Раней паведамлялася, што ў 2024 годзе BySol адкрыў 251 персанальны збор “для пацярпелых ад тэрору”, на дапамогу людзям было сабрана амаль 620 тыс. еўра.
Фонд BySol дзейнічае з 2020 года. Апрача збору ахвяраванняў для пацярпелых ад рэпрэсій і добраахвотнікаў ва Украіне, займаецца эвакуацыяй беларусаў, што знаходзяцца ў небяспецы, дапамагае палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто вызваліўся, у адаптацыі ў новай краіне. Прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. У дачыненні да сузаснавальніка фонду Андрэя Стрыжака і яго паплечніка, кіраўніка фонду By_Help Аляксея Лявончыка ў Беларусі ўзбуджана некалькі крымінальных спраў, вядзецца спецвытворчасць.
На так званых “прэзідэнцкіх выбарах” Лукашэнка, паводле папярэдніх даных ЦВК, атрымаў 86,82%, Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 3,21%, Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 2,02%, Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 1,86%, Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 1,74%. Супраць усіх — 3,60%.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа год колькасць суб'ектаў гаспадарання зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём практычна на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе жыллё было больш даступным жыхарам Гомельскай вобласці, менш за ўсё — жыхарам сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУдзел дэмсілаў у працы ПАСЕ дапаможа прасоўваць пытанні Беларусі ў Савеце Еўропы — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага стратных арганізацый вырасла ў чатырох рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка