Канчатковыя вынікі выбараў-2025 Цэнтрвыбаркам падвядзе 3 лютага
27 студзеня, Позірк. Цэнтральная выбарчая камісія 3 лютага падвядзе канчатковыя вынікі мерапрыемства, якое завецца “прэзідэнцкімі выбарамі”, вынікае з заявы старшыні ЦВК Ігара Карпенкі на прэс-канферэнцыі 27 студзеня.
Паводле яго слоў, афіцыйнае паведамленне будзе апублікаванае на сайце ведамства і ў СМІ.
Карпенка паведаміў, што бюлетэні атрымала 5.916.834 выбаршчыкі — 85,7%. У галасаванні ўзяло ўдзел 5.916.195 — 85,69%.
Паводле даных ЦВК на сённяшні дзень, Аляксандр Лукашэнка атрымаў 5.136.293 галасы (86,82%), Сяргей Сыранкоў (Камуністычная партыя Беларусі) — 189.740 (3,21%), Алег Гайдукевіч (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 119.272 (2,02%), Ганна Канапацкая (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 109.760 (1,86%), Аляксандр Хіжняк (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасць) — 102.729 (1,74%). Супраць усіх прагаласавала 213.277 выбаршчыкаў (3,60%).
Карпенка таксама заявіў, што “былі зафіксаваныя факты здзяйснення выбаршчыкамі адміністрацыйных правапарушэнняў — так званае фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў для галасавання, а таксама выпадкі вынасу бюлетэняў па-за межы памяшканняў для галасавання”.
“Даныя паказваюць, што, паводле папярэдніх даных, каля 600 бюлетэняў, як мяркуецца, былі вынесеныя з участкаў для галасавання, — сказаў ён. — Я вось тут хацеў бы ўставіць рэмарку. Там за мяжой вельмі так актыўна мусіравалі тэму — выносіць бюлетэні, масава, там грошы атрымлівалі пад гэтую справу ад спонсараў сваіх і гэтак далей. Нават не змаглі па адным бюлетэні з кожнага ўчастка вынесці (працавала 5.325 участкаў. — “Позірк”.), так яны працавалі ўзмоцнена”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства