Улады абвінавацілі “Гугл” у “інфармацыйных правакацыях супраць прэзідэнцкіх выбараў”
27 студзеня, Позірк. Беларусь накіравала карпарацыі “Гугл” “ліст з прэтэнзіяй аб умяшанні ў выбары”, заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў прапагандысту расійскага тэлеканала Russia Today Канстанціну Прыдыбайлу.
Паводле слоў чыноўніка, прэтэнзіі тычацца “саўдзелу кампаніі “Гугл” у інфармацыйных правакацыях супраць Беларусі і прэзідэнцкіх выбараў у краіне”.
З дапамогай ліста, удакладніў Маркаў, улады хочуць “звярнуць увагу на тое, што ідзе зусім канкрэтнае парушэнне заканадаўства”, бо ў згаданых “правакацыях” удзельнічаюць “фарміраванні, якія судом прызнаныя ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкімі”.
“Узаемадзеянне “Гугла” з падобнымі роду злачыннымі арганізацыямі прымушае, па-першае, задумацца, а па-другое, вельмі моцна адбіваецца на рэпутацыі самога “Гугла”, — сцвярджае чыноўнік. — Хацелася б, каб яны прынамсі гэта зразумелі для пачатку, а потым прынялі адпаведныя рашэнні”.
Маркаў таксама заявіў аб неабходнасці стварэння ў Беларусі аналага Раскамнагляду. “Заканадаўча трэба гэтыя рэчы дапрацаваць да канца, паколькі так ці інакш мы павінны мець інструменты, якія будуць наўпрост уздзейнічаць, як у Расіі, ёсць такая магчымасць, праз Раскамнагляд”, — сказаў кіраўнік Мінінфарма.
“У Беларусі няма адпаведнай арганізацыі, умоўнага Белкамнагляду, але тое, што яго стварэнне даўно наспела, я ў гэтым не сумняваюся”, — дадаў ён.
Пра якія правакацыі гаворка, і якім чынам “Гугл” у іх “саўдзельнічаў”, Маркаў у каментары не ўдакладніў.
Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый (Роскамнагляд) — расійскі федэральны орган выканаўчай улады, які займаецца рэгуляваннем сувязі, інфармацыйных тэхналогій і СМІ. Ён таксама рэгулюе абарону персанальных даных і працу радыёчастотнай службы.
Служба падведамасная Міністэрству лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі. Створаная ў снежні 2008 года ўказам прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева.
З 2022 года, як “дэзінфармацыйная арганізацыя”, знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.
28 лістапада мінулага года ў офісе беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай заявілі, што “першыя радкі ў “Гугле” набытыя рэжымамй, і калі ўвесці ў радок пошуку “выбары ў Беларусі”, то знайсці публікацыі незалежных СМІ пра выбары не атрымаецца — згодна з выкарыстанымі ў роліку скрыншотамі, будуць трапляцца толькі матэрыялы ЦВК, Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала і дзяржСМІ (паводле інфармацыі “Позірку”, калі ўвайсці праз VPN з беларускім адрасам, сярод першых радкоў у выніках пошуку трапляюцца і старонкі незалежных, у тым ліку замежных, СМІ, частка якіх на тэрыторыі Беларусі заблакаваная).
За Лукашэнку на “выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў, заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ноччу 27 студзеня. Паводле яго слоў, за Сяргея Сыранкова (Камуністычная партыя Беларусі) аддадзена 3,21% галасоў, Алега Гайдукевіча (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 2,02%, Ганну Канапацкую (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 1,86%, Аляксандра Хіжняка (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 1,74%.
Дэмакратычныя краіны адмовіліся прызнаваць сёмыя выбары прэзідэнта Беларусі, якія прайшлі 26 студзеня.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа год колькасць суб'ектаў гаспадарання зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за 30 гадоў скарацілася больш як на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулым днём практычна на ўсіх метэастанцыях Беларусі зафіксаваныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ 2024 годзе жыллё было больш даступным жыхарам Гомельскай вобласці, менш за ўсё — жыхарам сталіцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаУдзел дэмсілаў у працы ПАСЕ дапаможа прасоўваць пытанні Беларусі ў Савеце Еўропы — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага стратных арганізацый вырасла ў чатырох рэгіёнах БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка